Саакашвілі абвінаваціў Парашэнку ў выкраданні сваіх прыхільнікаў
Лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхаіл Саакашвілі паведаміў аб выкраданні траіх прыхільнікаў па асабістым распараджэнні прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
Пра гэта Саакашвілі напісаў у фэйсбуку.
«Майго сябра, ваеннага, героя вайны на Данбасе, Давіда Макішвілі, а таксама майго былога ахоўніка і кіроўцу выкралі на вуліцы ў парушэнне ўсіх законаў, па асабістым распараджэнні Парашэнкі, папярэдне збіўшы, выслалі ў Грузію спецрэйсам, на самалёце Нацыянальнай гвардыі Украіны, у суправаджэнні спецназа Нацгвардыі і з мяшкамі, апранутымі на галаву», — распавёў палітык.
Гаворка ідзе пра экс-начальніка аховы Саакашвілі Георгія Рубашвілі, былога кіроўцу Міхаіла Абзіанідзэ і інструктара Нацгвардыі Украіны Давіда Макішвілі.
Па словах Саакашвілі, МУС і Служба бяспекі Украіны адмовіліся ўдзельнічаць у выкраданні, таму прэзідэнт Украіны «даў незаконнае распараджэнне кіраўніку Нацгвардыі, які яму падпарадкоўваецца».
У паліцыі і СБ паведамілі Саакашвілі, што не ведаюць пра месцазнаходжанне зніклых людзей.
Нагадаем, што ў ліпені ўлады Украіны анулявалі ўкраінскае грамадзянства Міхаіла Саакашвілі. 10 верасня палітык у суправаджэнні сваіх прыхільнікаў прарваўся на тэрыторыю Украіны ў раёне прапускнога пункта «Шэгіні».
У лістападзе 2016 года Міхаіл Саакашвілі абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады губерантора Адэскай вобласці. Ён абвінаваціў першых асоб дзяржавы — прэзідэнта Парашэнку і міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава — у карупцыі, а таксама заявіў, што мэр Адэсы і мясцовага парламента нібыта з'яўляюцца лідэрамі злачынных кланаў. Саакашвілі таксама заявіў, што ён сыходзіць, каб «пачаць новы этап барацьбы».
Паводле novayagazeta.ru