Беларусь абмежавала імпарт свініны з Украіны
Таксама ўводзіцца абмежаванне на ўвоз кармоў і кармавых дадаткаў. Выключэнне — гатовыя кармы і кармавыя дадаткі для катоў і сабак расліннага паходжання.
Беларусь увяла
часовыя абмежаванні на імпарт свініны з Адэскай, Луганскай, Вінніцкай і Ровенскай
абласцей у сувязі з успышкамі на гэтых тэрыторыях афрыканскай чумы свіней,
паведамляе korrespondent.net са спасылкай на дэпартамент
ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Беларусі.
Так, забарона распаўсюджваецца на імпарт жывых свіней, зоапаркавых і цыркавых жывёл адчувальных відаў, свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі.
Таксама ўводзіцца абмежаванне на ўвоз кармоў і кармавых дадаткаў, якія змяшчаюць у сваім складзе свінагадоўчую сыравіну з Адэскай, Луганскай, Вінніцкай і Ровенскай абласцей, а таксама абсталявання, якое выкарыстоўваецца для перавозкі, утрымання, забою і раздзелкі свіней. Выключэнне — гатовыя кармы і кармавыя дадаткі для катоў і сабак расліннага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку.
Ведамства падкрэсліла, што абмежаванні не распаўсюджваюцца таксама на дазволы, якія былі выдадзеныя па ўзгадненні з камітэтамі па сельскай гаспадарцы і харчаванню Беларусі, на шроты, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку ў працэсе вырабу, для вытворчасці камбікармоў для жывёл і каштоўных відаў рыб.