Ва Украіне хочуць стварыць спецназ, каб выкрасці Януковіча з Расіі

Ва Украіне не выключаюць стварэнне спецпадраздзялення, задачай якога будзе затрыманне ў Расіі і дастаўка на радзіму экс-прэзідэнта краіны Віктара Януковіча.

15729421_303.jpg

Як заявіў прадстаўнік Галоўнай ваеннай пракуратуры Украіны Руслан Краўчанка, праваахоўныя органы павінны зрабіць усё, каб гэтае рашэнне суда па справе Януковіча выконвалася.
Ён таксама патлумачыў «Громадському», як гэта можна зрабіць. У прыватнасці, на думку пракурора, магчыма, неабходна «стварыць падраздзяленне накшталт Масада, да прыкладу. Каб спецназаўцы праніклі на тэрыторыю РФ і даставілі яго ва Украіну».
Раней першы прэзідэнт суверэннай Украіны Леанід Краўчук заяўляў, што падчас Еўрамайдану яму паведамілі пра існаванне спецыяльнай групы, якая павінна была пакараць смерцю дзейнага на той момант прэзідэнта Віктара Януковіча.
Прадстаўнікі абароны збеглага прэзідэнта на судзе па яго абвінавачванні ў дзяржздрадзе не раз заяўлялі, што жыццю Януковіча ў тыя рэвалюцыйныя дні пагражала небяспека.
Так, у прыватнасці, па словах былога начальніка штаба аховы прэзідэнта Уладзіміра Паўленка, прадстаўнікі партыі «Свабода» хацелі застрэліць Януковіча, а калі б не ўдалося — «закідаць кактэйлямі Молатава картэж і жыўцом спаліць».
Чацвёртага прэзідэнта Украіны абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных наступнымі артыкуламі КК:
ч. 1 арт. 111 (дзяржаўная здрада);ч. 5 арт. 27 ч. 3 арт. 110 (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, учыненых з мэтай змянення межаў тэрыторыі і дзяржаўнай мяжы Украіны);ч. 5 арт. 27 ч. 3 арт. 437 (дапамаганне ў падпарадкаванні агрэсіўнай вайны).
naviny.by