Невядомыя вывезлі эстонскага супрацоўніка паліцыі бяспекі на тэрыторыю Расіі, пагражаючы зброяй
Сёння, 5 верасня, у 09:00 паблізу ад пагранічнага пункта Лухамаа на тэрыторыі Эстоніі невядомыя асобы, якія прыйшлі з Расіі, пазбавілі волі супрацоўніка паліцыі бяспекі, які выконваў свае службовыя абавязкі.

Пагражаючы зброяй і ужыўшы да яго фізічную сілу, яго павезлі ў Расію.
Афіцэр выконваў свае абавязкі, звязаныя з прадухіленнем трансгранічнай злачыннасці. Выкраданню супрацоўніка паліцыі папярэднічалі з расійскага боку перашкоды ў аператыўнай радыёсувязі і
выкарыстанне дымавой гранаты. Паліцыянт быў дастаўлены ў Расію з дапамогай фізічнай сілы і пад руляй пісталета.
Па факту здзейсненага злачынства ўзбуджаная крымінальная справа. Вядзецца следства.
Паводле delfi.ee