Еўрасаюз узгадніў новыя санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз узгадніў новыя санкцыі супраць Расіі. Рашэнне аб дадатковых абмежаваннях прадстаўнікі ЕС прынялі каля паўночы, пасля шматгадзінных дыскусій.



eu_vs_russia.jpg

Афіцыйна аб санкцыях будзе абвешчана ў панядзелак; пакуль паступае толькі папярэдняя інфармацыя. У прыватнасці, паведамляецца, што будзе пашыраны спіс кіраўнікоў Расіі і алігархаў, у дачыненні да якіх уводзяцца візавыя і грашовыя забароны. 
Акрамя таго, «Газпромбанк» і «Газпром нефть» могуць абмежаваць доступ на рынак еўрапейскіх капіталаў. Санкцыі таксама закрануць абаронную сферу, тэхналогіі падвойнага прызначэння і, верагодна, шэраг іншых галін.