МЗС Эстоніі: Мы не ўспрымаем усур'ёз расійскія байкі

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт сказаў сёння Delfi, што выкрадзены ўчора ФСБ супрацоўнік паліцыі бяспекі Эстан Кохвер, па непацверджаных дадзеных, вывезены ў Маскву.



urmas_paet.jpg

Урмас Паэт
— Якая апошняя інфармацыя аб выкраданні супрацоўніка паліцыі бяспекі? 
— Апошняя, праўда, канчаткова не пацверджаная інфармацыя — яго перавезлі ў Маскву. Мы з учорашняга вечара займаліся тым, каб дамагчыся сустрэчы эстонскага консула з ім. Пазітыўнага адказу пакуль не атрымалі. Ідзе праца і зносіны з расійскім бокам з мэтай даставіць нашага грамадзяніна ў Эстонію.
— Вы мелі зносіны са сваім калегам Сяргеем Лаўровым? 
— Мы мелі зносіны з МЗС Расіі. Гэта вельмі актыўныя зносіны. 
— На партале Lenta.ru выйшаў матэрыял, у якім гаворыцца, што Эстана Кохвера падазраюць ў шпіянажы, незаконным правозе агнястрэльнай зброі і нелегальным перасячэнні мяжы. Як вы гэта пракаментуеце? 
— У мяне няма магчымасці гэта каментаваць. Усе дадзеныя, якія прадстаўлены, кажуць пра тое, што падчас паліцэйскай аперацыі гэтага супрацоўніка паліцыі бяспекі забралі з сабой у Расію. Усе байкі, якія мы чуем з расійскага боку, — мы не ўспрымаем іх асабліва сур'ёзна. 
Як паведаміў Дэпартамент паліцыі бяспекі, учора ў 9 гадзін раніцы на эстонскай тэрыторыі каля пагранпунктаў Лухамаа супрацоўнікі ФСБ РФ пазбавілі волі Эстана Кохвера, які выконваў свае службовыя абавязкі. Па звестках паліцыі бяспекі, ён займаўся прадухіленнем здзяйсненню трансгранічнай злачыннасці. Як пазней адзначыў міністр унутраных спраў Ханно Пеўкур, гаворка ішла аб кантрабандзе. 
Аднак расійская спэцслужба настойвае на тым, што Кохвер «спрабаваў атрымаць сакрэтныя звесткі аб дзейнасці органаў ФСБ і сустракаўся са сваім агентам, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі».
delfi.ee