Дзяржпагранкамітэт пацвердзіў факт перасячэння Паўлам Грыбам беларускай мяжы
Грамадзянін Украіны Павел Грыб перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі 24 жніўня.
Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
«Дадзены грамадзянін сапраўды перасёк дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь 24 жніўня ў пункце пропуску «Новая Гута» ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Прэтэнзій з боку пагранслужбы Беларусі да дадзенай асобы не было», — праінфармаваў Антон Бычкоўскі.
Афіцыйны адказ Дзяржпагранкамітэта на зварот Дзяржпагранслужбы Украіны накіраваны заяўніку.
Нагадаем, на тэрыторыі Беларусі, у Гомелі, быў выкрадзены ўкраінскі журналіст і блогер Павел Грыб. Мяркуецца, што яго гвалтам вывезлі ў Расію. Пра гэта паведаміў яго бацька, Ігар Грыб. Паводле Ігара Грыба, сына вывезлі на тэрыторыю Расіі, дзе яму інкрымінуюць артыкул «тэрарыстычны акт».
У Беларусі выкрадзены ўкраінец, сын удзельніка АТА
Таксама, 28 жніўня амбасада Украіны ў Мінску накіравала ноту ў МЗС Беларусі з мэтай высветліць, дзе знаходзіцца грамадзянін Украіны Паўло Грыб — сын чальца грамадскай рады пры адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы, афіцэра запасу Ігара Грыба.