У Рэйтынгу культурнага ўплыву Беларусь — паміж Украінай і Пакістанам
Беларусь заняла 69-ты радок у Рэйтынгу культурнага ўплыву краін з 80 разгледзеных у ім дзяржаў.

Рэйтынг быў падрыхтаваны U.S. News & World Report сумесна з кампаніяй BAV Consulting і Ўортанскай школай пры Універсітэце Пенсільваніі.
Беларусь у дадзеным спісе апынулася на апошнім месцы ў параўнанні з суседнімі дзяржавамі. Так у рэйтынгу культурнага ўплыву Расія апынулася на 28-м месцы, Польшча — на 47-м, Латвія на 67-м, а Украіна — на 68-м месцы.
Лепшымі па культурным уплыве краінамі былі прызнаныя Італія, Францыя, ЗША, Іспанія і Вялікабрытанія.
Як адзначаюць складальнікі, «краіны, якія валодаюць культурным уплывам, часта з'яўляюцца сінонімам вытанчанай ежы, моды і лёгкага жыцця. Гэта заканадаўцы моды. Іх музыка, тэлебачанне і фільмы паглынаюцца іншымі культурамі, становячыся часткай больш шырокіх глабальных зносін».
Ранжыраванне вялося ў межах іншага даследавання — рэйтынгу лепшых краін для жыцця, у якім Беларусь заняла 70-е месца.
Паводле thinktanks.by