17 студзеня 1945 саветам не было каго і чаго вызваляць у Варшаве

Сёння, 17 студзеня, мінае 71 год з моманту, як у сталіцу Польшчы ўвайшлі Чырвоная армія і атрады Першай арміі Войска польскага.



88f7ec69_2773_47e19c.jpg

www.polskieradio.pl

Галоўныя сілы нямецкай арміі выйшлі дзень раней, баючыся акружэння Чырвонай арміі, таму бітвы за Варшаву не было.

Салдаты ўбачылі поўнасцю зруйнаваны горад. Варшава была разбураная больш як на 80%. Абмяркоўвалася нават, ці яе здолеюць адбудаваць і ці яна застанецца сталіцай Польшчы.

— Калі саветы ў студзені 1945 года ўваходзілі ў Варшаву, у горадзе не было мастоў, будынкаў, вуліц, плошчаў, былі толькі руіны, — кажа гісторык Катажына Утрацка з Музея Варшаўскага паўстання. — 17 студзеня 1945 году, насамрэч, не было чаго і каго вызваляць, таму Варшава была горадам у руінах. Яе знішчылі ўжо ў верасні 1939 годзе, затым падчас паўстання ў гета і потым яшчэ за Варшаўскае паўстанне немцы цягам трох месяцаў узрывалі чарговыя раёны горада, будынкі, помнікі архітэктурнай спадчыны. Горад быў апусцелы і, у прынцыпе, не існаваў.

Галоўныя сілы нямецкай арміі выйшлі дзень раней, баючыся акружэння Чырвонай арміі, таму бітвы за Варшаву не было.

— Засталіся адзінкавыя атрады. 17 студзеня адбыліся дробныя сутыкненні. Гісторыкі ацэньваюць, што 16-17 студзеня непасрэдна ў барацьбе за Варшаву загінулі каля 100 салдат, аднак большасць з іх загінула ад выбуху мін, таму што немцы да выхаду замінавалі горад, — адзначыла К. Утрацка.

Камуністычныя ўлады Польшчы дзясяткі гадоў гаварылі, што Чырвоная армія і Першая армія Войска польскага ў выніку цяжкіх баёў вызвалілі Варшаву. На самой справе адбылася замена акупантаў: пасля нямецкага, 17 студзеня ў Варшаву прыйшоў савецкі акупант, — адзначаюць гісторыкі.

www.radyjo.net