Хто будзе абараняць Польшчу, а хто выступіць супраць?
Напэўна ў абарону выступяць кансерватары, а найбольшай атакі можна чакаць ад кіраўніка лібералаў.
www.europarl.europa.eu
Прааналізавала гэтае пытанне карэспандэнтка "Польскaга радыё" ў Брусэлі Беата Пламэцка.
Напэўна ў абарону выступяць кансерватары, фракцыя, у якую ўваходзіць "Права і Справядлівасць" (ПіС) у Еўрапарламенце. Цэлая групоўка на мінулым тыдні падтрымала ПіС.
Найбольшай атакі можна чакаць ад кіраўніка лібералаў. Гі Верхофстат узяў на прыцэл польскі ўрад і за апошні час напісаў шмат адмоўных каментароў у сацыяльных сетках.
Крытычных выступленняў можна таксама чакаць ад сацыялістаў і «зялёных». Група хадэкаў, найбуйнейшая фракцыя ў Еўрапарламенце, напэўна будзе паводзіць сябе стрымана. Хадэкі, да якіх належыць партыя прэм’ера Вугоршчыны, у мінулым заступіліся за ўрад Орбана. Праўда, гэта не была адчайная абарона, але ў выніку Орбан мог спадзявацца на лагоднае трактаванне. Шмат паказвае на тое, што ад імя хадэкаў не будзе выступаць кіраўнік групоўкі, нямецкі еўрапарламентар, каб дадаткова не раздражняць палякаў. Выступіць яго намеснік — палітык з Іспаніі.