«Культура і крэатыўнасць» шукае лідараў

Партнёрская праграма ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 культурных лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства.



566d89238cfb8.jpg

Фота з сайта www.culturepartnership.eu

Праграма цалкам бясплатная і факусуецца на развіцці кампетэнцый культурных лідараў, якія працуюць у музеях, галерэях, бібліятэках і архівах, у сферы рэкламы, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, аўдыявізуальных і медыйных сферах, дызайну, моды, кіно, кампутарных гульняў, у арганізацыі фэстаў, у праграмах захавання культурнай спадчыны, у сферах інфармацыйных тэхналогій, музыкі, тэатральнага мастацтва, фатаграфіі, выдавецкай дзейнасці, радыё і тэлебачанні ў дзяржаўным, прыватным і грамадскім сектарах.

Калі вы далучыцеся да праграмы на першай сустрэчы, вы зможаце: 

· пазнаёміцца з вядучымі спецыялістамі культуры, якія працуюць у крэатыўнай індустрыі ЕС;

 

· даведацца пра Партнёрскую праграму; 

· запісацца на семінары, якія будуць праводзіцца на працягу наступных 18 месяцаў.

Як культурны лідар вы зможаце скарыстаць праграму навучання пад сябе ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі. Кожны семінар аб’яднае працу міжнародных і мясцовых экспертаў. Пасля заканчэння персанальнай праграмы вы атрымаеце сертыфікат.

Тэмы семінараў ахопліваюць такія пытанні як: адвакатавання, фандрайзінг, маркетынг культуры, пашырэнне аўдыторыі, фінансавыя навыкі і іншыя.

Праграма вылучыць 50 лідараў, якія павінны будуць выканаць наступныя ўмовы:

·  апублікаваць арыгінальны артыкул ці даследаванне на сайце Праграмы; 

· далучыцца да працоўнай групы, якая працуе над адной з тэм культурнага кіравання;

· наведаць не менш двух семінараў;

 

· далучыцца да кампаніі Праграмы пад назвай «Культура мае значэнне».

Удзельнікі будуць абірацца на конкурснай аснове, у залежнасці ад матывацыі і рэзюмэ. Для рэгістрацыі дашліце электронны ліст на адрас belarus@culturepartnership.eu да 30 студзеня з тэмай “Культурны лідар” і пацверджаннем магчымасці наведаць семінар Крэатыўнага лідарства ў студзені/лютым, а таксама раскажыце нам, чаму вы зацікавіліся праграмай (у аб’ёме 200 слоў), і дабаўце сваё рэзюмэ.

Паводле www.culturepartnership.eu