У Польшчы пагражае $125 штрафу за язду на заснежанай машыне
Польская паліцыя заклікае кіроўцаў ачышчаць аўтамабілі ад снегу.
foto:pixabay.com
За язду на "машыне-сьнегавіку" ў Польшчы пагражае 500 злотых штрафу ($125). Паліцыя тлумачыць, што аўтамабіль з пластом снегу або лёду на вокнах стварае небяспеку на дарозе.
«Кіроўца, які ачысціць толькі частку лабавога шкла, мае вельмі абмежаваную бачнасць. Ён не бачыць, што адбываецца на суседніх палосаx. Абавязак кіроўцы: прывесці шкло ў такі стан, які будзе гарантаваць бяспечнае кіраванне. Чыстымі мусяць быць таксама нумары і фары», — падкрэслівае Марэк Канкалеўскі з Галоўнай камендатуры паліцыі і дадае, што падчас язды ў снегапад, кіроўца павінен затрымлівацца на заправачных і ачышчаць фары.
У Польшчы нельга заводзіць рухавік для таго, каб машына разагрэлася. Гэта парушэнне правілаў дарожнага руху, за якое пагражае штраф у памеры 100 злотых ($25).