Адзін з ганаровых консулаў Беларусі ў Італіі падаў у адстаўку з-за нязгоды з тым, што адбываецца пасля выбараў

Антоніа Саціле, ганаровы консул Беларусі ў Эміліі-Раманье, падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе італьянская Gazzetta di Reggio. Яго рашэнне звязана з вынікамі і падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, на якіх Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў. Па словах Саціле, яго заахвоцілі сысці ў адстаўку рэпрэсіі супраць беларускага народа, які мірнымі маршамі пратэставаў супраць фальсіфікацыі выбараў.

antonio_sottile.jpg

«Я ўжо размаўляў з апаратам міністра замежных спраў Луіджы Дзі Майа і з пасольствам Беларусі ў Італіі. Мой выбар - гэта выбар сумлення, таму што я цвёрда веру ў тыя каштоўнасці, якія прышчапілі мне бацькі і якія я перадаю сваім тром дзецям: гэта дэмакратыя, свабода, павага да правоў чалавека і негвалтоўнасць. У Беларусі больш за 27 тысяч чалавек былі затрыманыя і падвергліся запалохванню, пераследу і катаванням», - кажа Антоніо Саціле.
Паводле яго слоў, яго пазіцыя сфарміравана ў ліку іншага і з улікам таго, што «АБСЕ пацвярджае, што выбары 9 жніўня не адпавядалі міжнародным стандартам і не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Еўропа не прызнае вынікаў гэтых выбараў. Еўрапарламент не прызнаў Лукашэнка прэзідэнтам і заклікае да новых выбараў пад міжнародным кантролем».
- Я быў ганаровым консулам амаль дзесяць гадоў, і магу сказаць, што выконваў сваю місію максімальна сумленна. Я развіваў сувязі паміж беларускім бізнесам і італьянскімі кампаніямі, займаўся гуманітарнымі пытаннямі - у прыватнасці, аздараўленнем дзяцей з забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый.
Антоніа Саціле кажа, што ў яго «шмат сяброў у Беларусі, і я з гонарам магу сказаць, што ўпершыню беларусы сталі не аб'ектам, а суб'ектам гісторыі».

Хто такі ганаровы консул?

У адпаведнасці з Консульскім статутам Рэспублікі Беларусь, МЗС Беларусі па ўзгадненні з дзяржавай знаходжання (у дадзеным выпадку - Італіяй) можа даручыць выкананне асобных консульскіх функцый ганаровым консулам. Імі могуць быць як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, гэтак і замежныя грамадзяне, якія займаюць «годнае становішча ў грамадскай, эканамічнай, культурнай ці іншых сферах дзяржавы знаходжання, валодаюць неабходнымі асабістымі якасцямі, а таксама маюць магчымасць належным чынам выконваць ускладзеныя на яго функцыі» (цытата па з пастановай МЗС "аб зацвярджэнні Палажэння аб ганаровым консуле Рэспублікі Беларусь»).
Ганаровы консул не з'яўляецца дзяржаўным служачым Рэспублікі Беларусь і не атрымлівае ад Беларусі якой-небудзь грашовай узнагароды за выкананне сваіх функцый.
У спісе ганаровых консульстваў Беларусі на тэрыторыі Італіі Антоніа Саціле ўжо няма, але кэш Google «памятае», што раней ён быў у гэтым спісе.
tut.by