Аляксандр Квасьнеўскі агучыў тры сцэнары развіцця падзей на Данбасе
У далейшым развіцці падзей на часткі Данбаса, акупаваным расійскімі войскамі, ёсць тры магчымыя сцэнары, мяркуе былы прэзідэнт Польшчы.
"Негатыўны сцэнар — мы да яго мусім быць гатовыя — калі РФ будзе працягваць сваю агрэсіўную палітыку і асноўная мэта яе будзе узяць не нейкую частку Украіны пад сваю зону ўплыву, а яе ўсю. І мы не можам выключаць такой мэты з боку РФ і кіраўніцтва Крамля", — заявіў на 12-й канферэнцыі YES, якая адбылася ў Кіеве, экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі.
Ён дадаў, што РФ мае дастаткова інструментаў, каб атрымаць поспех у гэтым працэсе, паведамляе «Украінская праўда».
"Яны могуць выкарыстоўваць ваенныя метады, дэстабілізаваць сітуацыю праз эканамічныя інструменты, ціск на эканоміку Украіны, выкарыстоўваць шмат грошай на прапаганду, выкарыстоўваць "пятую калону" ва Украіне і г. д.", — растлумачыў Квасьнеўскі.
"Другі больш пазітыўны сцэнар — Расія гатовая змякчыць сваю пазіцыю, змяніць сваю палітыку з-за пэўных непрыемных абставінаў, якіх Пуцін не чакаў. Ён недаацаніў моцную рэакцыю ўкраінскага народа, які гатовы абараняцца", — адзначыў Квасьнеўскі.
Таксама, паводле яго слоў, Пуцін не чакаў, што не зможа знайсці агульную мову з канцлерам Германіі.
Экс-кіраўнік Польшчы адзначыў, што "лепшае, што мы можам прапанаваць — дыскусія паміж РФ, Украінай, ЕС, ЗША і Канадай".
"Думаю, што мы павінны папрасіць канадцаў быць больш актыўнымі — у іх ёсць маральныя прычыны гэта рабіць (таму што ёсць вялікая ўкраінская дыяспара на іх тэрыторыі), і Канада з'яўляецца істотным партнёрам і ў NATO, і ў міжнароднай палітыцы", — адзначыў Квасьнеўскі.
"Калі мы гаворым пра не самы дрэнны сцэнар развіцця падзей, тут можа быць 5 пунктаў — Крым, поўнае выкананне Мінскіх пагадненняў, ЕС (усе амбіцыі Украіны адносна ЕС — ЗСГ, асацыяцыя, інтэграцыя — не могуць быць спыненыя Расіяй). Калі Украіна хоча гэта рабіць і будзе выконваць усе складаныя ўмовы — дарога павінна быць адкрыта, мы павінны прыняць Украіну за адзін дзень як частку еўрапейскай супольнасці", — адзначыў Квасьнеўскі.
"Яшчэ адзін пункт — NATO, сістэма бяспекі. Большасць членаў NATO не гатовыя прыняць Украіну цяпер. Таму мы павінны прапанаваць іншую сістэму гарантый бяспекі Украіны. Думаю, мы можам разам з ЗША, РФ і Еўропай пагаварыць пра тое, якія мы можам даць гарантыі Украіна , каб яна засталася суверэннай, стабільнай, бяспечнай, без рызыкі таго, што аднойчы "вялікі брат" зноў нападзе і анэксуе нейкую яе частку", — дадаў экс-прэзідэнт Польшчы.
"Пяты пункт — самы складаны — ўсе бакі перамоваў павінны прапанаваць рэальную эканамічную падтрымку Украіне", — адзначыў Квасьнеўскі.
"Мы абавязаны гэта зрабіць, і гэта павінна быць не праграма на 1 або 3 гады, гэта павінна быць доўгатэрміновая праграма аднаўлення, ажыўлення ўкраінскай эканомікі", — заявіў ён.
"Сцэнар нумар тры — шчыра кажучы, мы не ведаем, што зробіць Пуцін, яго палітыка цалкам непрадказальная. Калі так — мы павінны зрабіць наша "хатняе заданне". Тры рэчы ў ім надзвычай важныя: барацьба з бюракратыяй, паказаць, што Украіне ёсць што прапанаваць свету. А таксама талерантнасць", — адзначыў экс-прэзідэнт Польшчы.
"Мы, еўрапейцы, у сваю чаргу павінны прадэманстраваць наша адзінства ў падтрымцы Украіны і салідарнасць", — падсумаваў Квасьнеўскі.