Беларуская трактарная афера ў Кеніі. Што вядома?

Урад Кеніі вырашыў заключыць пагадненне з Беларуссю наконт пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Хто насамрэч заплаціць за пастаўкі трактароў і колькі яны будуць каштаваць?

Артыкул у The Weekly Review

Артыкул у The Weekly Review

Згодна з дакументамі і карэспандэнцыяй, пра якія даведалася кенійскае выданне The Weekly Review, іх урад рэалізуе план па закупцы трактароў, высакахуткасных самаходных кормаўборачных камбайнаў, цэнтральных шарніраў і самазвалаў, а таксама рознага абсталявання.

Калі здзелка адбудзецца, гэта будзе самы вялікі імпарт трактароў і сельскагаспадарчага абсталявання ў Кенію за апошнія гады. Здзелка, якую плануе ажыццявіць дзяржаўны крэдытны орган Agricultural Finance Corporation (AFC — Сельскагаспадарчая фінансавая кампанія), што і так мае вялікія фінансавыя праблемы, ахутана таямніцай і выклікала мноства пытанняў у кенійскім грамадстве.

Па-першае, адзначае выданне, “імпарт павінен ісці з Беларусі — усходнееўрапейскай краіны і саюзніка Расіі ва ўкраінскай вайне. Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі і Еўрасаюза. З пачатку вайны ва Украіне Беларусь змагаецца за тое, каб абысці заходнія санкцыі супраць экспарту сваёй прамысловасці сельскагаспадарчага абсталявання”.

У Кеніі апасаюцца, што з-за такога пагаднення іх краіна можа патрапіць пад другасныя санкцыі. Згадваецца, што нядаўна дзяржсакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен заявіў: рэжым у Расіі і ў Беларусі “заплаціць сур'ёзную эканамічную цану за агрэсію супраць Украіны і папярэдзіў аб шырокіх санкцыях, накіраваных на экспартны кантроль, візавыя абмежаванні, каб спыніць доступ Расіі і Беларусі да жыццёва важных тэхналагічных рэсурсаў, і аб мерах па атрафіі прамысловыя базы дзвюх краін”.

У Кеніі не задаволеныя, што адміністрацыя прэзідэнта Уільяма Рута“ідзе на дыпламатычную рызыку, бо спрабуе заключыць здзелку з краінай, якая знаходзіцца пад санкцыямі магутных заходніх дзяржаў”.

Другое пытанне, якое хвалюе кенійскае грамадства — адкуль бяруцца грошы на закупку ў Беларусі тэхнікі на мільярды?

У лісце ў Генеральную пракуратуру ад 27 лютага выканаўчы дырэктар AFC Джордж Кубаі звярнуўся з просьбай аб дапамозе ў распрацоўцы міжурадавага пагаднення паміж Кеніяй і Беларуссю, якое прадугледжвае, што шматмільярдны праект будзе прафінансаваны беларускім льготным крэдытам.

Другое згадванне крыніцы фінансавання можна знайсці ў дакуменце кенійскага Кабінета міністраў пад загалоўкам «Нацыянальная праграма механізацыі сельскай гаспадаркі, якую будзе рэалізоўваць AFC».

«Праграма будзе фінансавацца праз крэдытную лінію ад Банка развіцця гандлю (TDB) на сем гадоў з працэнтнай стаўкай максімум два-тры працэнты», — гаворыцца ў паведамленні. І тут ужо ў якасці крыніцы фінансавання праекта канкрэтна згадваецца TDB.


Беларуская тэхніка будзе прадавацца праз кампанія з Дубая. І гэта кампанія паведаміла, што, паводле яе ацэнак, выкананне пастаўленай задачы абыдзецца ўсяго ў 5 мільёнаў долараў — і гэта значна меншая сума ў параўнанні з бюджэтам у 320 мільёнаў долараў, які ў Кеніі прагназуюць у якасці кошту праекта.

Згодна з планам, машыны і трактары, імпартаваныя на мільярды, будуць перададзеныя чатыром дзяржаўным арганізацыям — кенійскай турэмнай службе, Нацыянальнай моладзевай службе, кенійскай арганізацыі даследаванняў сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі і карпарацыі сельскагаспадарчага развіцця.

У службовай запісцы кенійскага Кабінета міністраў утрымліваецца просьба да выканаўчай улады даручыць Нацыянальнаму казначэйству і AFC пачаць перамовы з кампаніяй, якая базуецца ў Дубаі, і закупіць абсталяванне ў іх.

У мемарандуме таксама ўтрымліваецца просьба да Кабінета міністраў ухваліць прызначэнне AFC у якасці агента па рэалізацыі праекта ад імя ўрада Кеніі, даручыць агенцтву пачаць праект і разглядаць дубайскую кампанію ў якасці афіцыйнага агента ўрада Беларусі.


Самая вялікая загадка наконт крыніц фінансавання гэтага маштабнага праекта імпарту сельскагаспадарчага інвентару паглыбілася, калі The Weekly Review папрасіў TDB распавесці пра ўдзел у праекце.

Галоўны аперацыйны дырэктар TDB Майкл Аворы заявіў: «Я не ўпэўнены ў вашых крыніцах, але хачу пацвердзіць, што мы не атрымліваем ніякіх заяў і не ўдзельнічаем у якіх-небудзь абмеркаваннях фінансавання імпарту сельскагаспадарчага абсталявання з Беларусі. На дадзены момант нічога не абмяркоўваецца».

Ён дадаў, што Беларусь з'яўляецца вельмі нязначным удзельнікам у іх банку, «з доляй менш за адзін працэнт».

Узнікае вялікае пытанне: калі гэта сапраўды так, то хто з'яўляецца таямнічай крыніцай мільярдаў, хто прымусіў ключавыя ўрадавыя дэпартаменты Кеніі распрацаваць і ўхваліць такі маштабны праект? Якія паўнамоцтвы, гісторыя, спіс кліентаў дубайскага контрагента, каб дзейнічаць ад імя Беларусі?

Згодна з дакументамі і перапіскай, з якімі азнаёміўся The Weekly Review, кампаніяй, якая будзе выконваць шматмільярдную здзелку з беларускага боку, з'яўляецца дубайская арганізацыя, створаная ў 2017 годзе грамадзянамі Беларусі пад назвай Aftrade DMCC, менавіта яе вызначыў урад Беларусі ў якасці кампаніі, якая будзе арганізоўваць увесь працэс заключэння пагаднення і стане бокам, які будзе весці перамовы з TDB.

У Кеніі нагадваюць, што «сусветнае рэйтынгавае агенцтва S&P толькі нядаўна прызнала Беларусь суверэннай краінай з рэйтынгам «выбарачны дэфолт» і «дэфолт». Гэта азначае, што ніводная развітая краіна, камерцыйны банк або арганізацыя, якая зарэгістравана на біржы, адказная перад акцыянерамі, не можа мець фінансавых адносін з любым контрагентам або арганізацыяй з краіны».

Паводле nation.africa