Bellingcat: абстрэлы ўкраінскіх войскаў з Расіі былі масіраванымі
Міжнародная група следчых Bellingcat апублікавала даклад, у якім, як сцвярджаюць яго аўтары, утрымліваюцца новыя доказы расійскага ваеннага ўмяшання ў канфлікт на ўсходзе Украіны. Гаворка ідзе пра артылерыйскія абстрэлы пазіцый ўкраінскіх войскаў.
Bellingcat ужо публікаваў даследаванні на гэтую тэму — напрыклад, у лютым 2015 году; аднак, як казаў кіраўнік групы Эліёт Хігінс, тады яны пастараліся сфакусаваць ўсе ўвагу на вывучэнні абставінаў катастрофы малайзійскага «Боінга», і той даклад атрымаўся не вельмі падрабязным.
У цяперашнім дакуменце гаворыцца, што група ўстанавіла 149 выпадкаў абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі з боку Расіі летам 2014 года. Яшчэ 130 месцаў у ім адзначаны як верагодныя пазіцыі расійскай артылерыі.
Пры гэтым група сцвярджае, што дакладных дадзеных няма і яна публікуе найменшыя лічбы з атрыманых у выніку аналізу.
Рашэнне аб кожнай з верагодных пазіцый прымалі два аналітыка, і яе прызнавалі «верагоднай» толькі ў тым выпадку, калі абодва спецыяліста згаджаліся з гэтым.
Bellingcat кажа пра 408 аб'ектах, абстрэл якіх вёўся праз мяжу з боку Расеі. 127 з іх знаходзяцца ў межах трохкіламетровай прымежнай зоны. Колькасць выпушчаных летам 2014 года снарадаў, паводле інфармацыі групы, складала тысячы адзінак.
Аўтары дакладу прыходзяць да высновы, што расійская армія стала абстрэльваць тэрыторыю Украіны з пачатку ліпеня 2014 года, а інтэнсіўнасць абстрэлаў ўзрасла ў жніўні і верасні таго ж года; абстрэлы нібыта вяліся на ўсім працягу мяжы ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Частата і шчыльнасць абстрэлаў, лічаць у Bellingcat, не дазваляе разглядаць іх як памылкі альбо самастойныя дзеянні асобных частак — у дакуменце робіцца выснова аб тым, што гэта больш за ўсё нагадвае адкрытыя баявыя дзеянні.
У дакладзе асабліва адзначаецца, што мэта яго публікацыі не даказаць, што такія абстрэлы мелі месца, а прадэманстраваць маштаб прымянення гэтай сілы.
Пры гэтым, як настойваюць ўдзельнікі групы, яны, як і раней, выкарыстоўвалі ў сваёй працы толькі адкрытыя крыніцы: спадарожнікавыя фатаграфіі з розных сэрвісаў за розныя даты, відэа, якія публікаваліся ў інтэрнэце, а таксама сведчанні відавочцаў.
Аналіз быў заснаваны на метадзе, які выкарыстоўваўся ў ходзе падрыхтоўкі папярэдняга дакладу.
Ён дазваляе па форме варонкі ўсталяваць кірунак, адкуль вёўся агонь.
Выкарыстоўваючы гэтую тэхналогію, удзельнікі расследавання вывучалі месца абстрэлу і вылічалі нейкую сярэднюю траекторыю, па якой, верагодна, ляцелі снарады або ракеты да гэтага месца.
Затым, вывучыўшы паверхню ўздоўж гэтай траекторыі, яны знаходзілі месца са свежымі слядамі, якія маглі сведчыць аб тым, што з гэтага месца вёўся агонь: абпаленую траву, сляды колаў на зямлі і гэтак далей.
Па радыусе развароту машын, гаворыцца ў дакладзе, эксперты ўстанавілі меркаваны тып сістэмы, якая магла наносіць з гэтага месца ўдар.
Па словах Bellingcat, пры дапамозе вызначэння месца ім атрымалася ўсталяваць дакладныя каардынаты месца пуску і кірунак палёту ракет і снарадаў.Пасля гэтага яны знайшлі на спадарожнікавых здымках тыя раёны, па якіх вёўся абстрэл.Пры гэтым у дакладзе адзначаюцца і слабыя бакі такой тэхналогіі.
Па словах аўтараў, часта спадарожнікавыя здымкі верагодных пазіцый артылерыі не былі даступныя альбо паміж здымкай і меркаванай датай абстрэлу прайшло шмат часу.
Даследчыкі прызнаюць, што не маглі вывучыць усе варонкі, якія былі бачныя, і бралі толькі пэўную частку, што таксама зніжае дакладнасць разлікаў.
Нарэшце, па іх словах, часам абстрэл вёўся па тэрыторыі, паверхню зямлі на якой не дазваляла вызначыць кірунак, паколькі варонкі былі малыя альбо слаба выяўлены.
Зрахаваўшыся з датамі спадарожнікавых фотаздымкаў, у Bellingcat вызначылі, калі і дзе нарастала інтэнсіўнасць абстрэлаў.
Удзельнікі групы лічаць, што шчыльнасць агню ў тых ці іншых месцах па часе супадала з актывізацыяй баявых дзеянняў.
У чэрвені 2014 года ўкраінская армія паспрабавала ахапіць падкантрольныя сілам ДНР тэрыторыі ў раёне Данецка - тады наступ вялося ўздоўж мяжы з Расіяй. Гэты наступ развіваўся вельмі паспяхова, і ўкраінскія войскі змаглі амаль адрэзаць тэрыторыі ДНР і ЛНР ад сувязі з Расіяй.
У канцы чэрвеня-пачатку ліпеня, пішуць аўтары дакладу, пачаліся абстрэлы тэрыторыі, якую кантралявалі ўкраінскія войскі. Мэтамі абстрэлаў з тэрыторыі Расіі, гаворыцца ў дакуменце, былі пазіцыі ўкраінскіх ваенных, склады і шляхі забеспячэння.
Самым магутным, па іх словах, быў абстрэл ракетамі ўкраінскіх пазіцый пад Зяленаполлем 11 ліпеня 2014 года, калі загінула каля двух дзесяткаў вайскоўцаў.
Пры гэтым Bellingcat наўпрост не сцвярджае, што гэты абстрэл вёўся з тэрыторыі Расіі.
Пасля гэтага, на пачатку жніўня ў баявых дзеяннях наступіў пералом — украінскія сілы імкліва адступілі, пакінуўшы тэрыторыю ўздоўж расійскай мяжы.У ходзе баявых дзеянняў у гэтым раёне, пішуць аўтары дакладу, многія абстрэлы вяліся з тэрыторыі Расіі.
Паводле bbc.com