Украіна амаль адмовілася ад амерыканскіх беспілотнікаў: сепаратысты навучыліся іх узламваць

Малыя амерыканскія беспілотнікі Raven RQ-11B, якія былі пастаўлены ўкраінскай арміі, апынуліся ўразлівыя для сістэм радыёэлектроннай барацьбы прарасійскіх сепаратыстаў.

raven.jpg

Raven RQ-11B выкарыстоўвае аналагавы канал для перадачы дадзеных, таму ён ніяк не абаронены ад перахопу і падаўлення сістэмамі суперніка.
У ВПС запэўнілі, што беспілотнікі дагэтуль ужываюцца ў Данбасе супраць сепаратыстаў, але звычайна іх не запускаюць на перадавой.
Пентагон распавёў, што амерыканская армія да гэтага часу выкарыстоўвае Raven, але перайшла на лічбавы канал перадачы дадзеных.
«З самага пачатку было зразумела, што выкарыстоўваць гэтыя беспілотнікі было памылкай», — заявіў дарадца кіраўніка Генштаба Украіны Натан Хазін.
Украінская армія атрымала 72 малых беспілотніка Raven ў рамках праграмы дапамогі ад ЗША. Гэтыя апараты запускаюцца ўручную і прызначаныя для выведкі.
Акрамя беспілотнікаў Вашынгтон таксама паставіў на Украіну радары для апрацоўкі GPS артылерыйскіх батарэй, аптэчкі, прыборы начнога бачання і рацыі. Усяго на дапамогу і падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў ЗША вылучылі больш за 600 мільёнаў даляраў.
Кіеў спадзяецца, што Вашынгтон пачне пастаўляць ім у будучыні і супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin.
Паводле meduza.io