Цяпер афіцыйна: У Польшчы скончыўся падлік галасоў, імаверна, улада ў краіне зменіцца

У Польшчы завяршыўся падлік галасоў на парламенцкіх выбарах. Найбольшую колькасць галасоў набрала кіроўная партыя «Права і справядлівасць», лідарам якой з'яўляецца віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі — 35,38%. Але гэты вынік у Польшчы ўжо назвалі піравай перамогай.

Фота PAP

Фота PAP

Апазіцыйны рух «Грамадзянская кааліцыя», якую ўзначальвае былы прэм'ер Дональд Туск, набрала 30,7% галасоў.

У Сейм таксама праходзяць яшчэ тры партыі: «Трэці шлях» (14,4%), «Лявіца» («Левыя») (8,61%) і «Канфедэрацыя» (7,16%). Астатнія партыі не пераадолелі прахадны бар'ер.

Адпаведна, паводле атрыманых вынікаў больш за ўсё месцаў у парламенце атрымала кіраючая партыя «Права і справядлівасць». Акрамя таго, у парламент праходзяць яшчэ чатыры партыі. З улікам здольнасці апазіцыі аб’яднацца, менавіта яна мае больш шанцаў сфармаваць урад. Гэта будзе азначаць змену ўлады ў Польшчы пасля васьмі гадоў кіравання «PiS».

Паводле звестак усіх акругаў, яўка на выбары ў cейм склала 74,38%. Гэта гістарычны рэкорд для польская дэмакратыі.

Такім чынам, «Права і справядлівасць» атрымае 194 месцы ў парламенце, «Грамадзянская кааліцыя» — 157, «Трэці шлях» — 65, «Лявіца» — 26, «Канфедэрацыя» – 18.

Улічваючы фінальныя лічбы, у апазіцыі значна больш шанцаў сфармаваць урад, паколькі яна мае агулам 248 месцаў. Нават пры магчымай кааліцыі з «Канфедэрацыяй» кіруючая партыя можа разлічваць толькі на 212 месцаў. Усяго ў парламенце Польшчы 460 месцаў.

Што далей? Прэзідэнт краіны Анджэй Дуда, які раней быў у складзе «PiS», але згодна з Канстытуцыяй пакінуў партыйныя шэрагі пасля абрання на пасаду, павінен даць адной з партый магчымасць зфармаваць урад. Цалкам магчыма, што такое права атрымае «PiS», бо ў яе больш за ўсіх мандатаў. Але паколькі апазіцыя не хоча яднацца з «пісаўцамі», то ў тых няшмат шанцаў справіцца з задачай. І тады гэтую прэрагатыву атрымае апазіцыя, на баку якой ў Сейме большасць.


Глядзіце таксама

Яшчэ да падліку ўсіх галасоў дзеяны прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў пра гатоўнасць «Права і справядлівасці» с фармаваць новы ўрад. «Традыцыйна прэзідэнт даручае фарміраванне ўрада партыі, якая паказала самы высокі вынік. Мы створым стабільны ўрад, які зможа правесці Польшчу праз розныя праблемы», — напісаў Маравецкі ў сацсетках.

Дуда пакуль рашэнне прыняў. 16 кастрычніка на брыфінгу ў Рыме польскі прэзідэнт адзначыў: «Мы ўсе чакаем завяршэння працы Дзяржаўнай выбарчай камісіі. Дзякуй выбарцам за высокую яўку. Дэмакратыя ў Польшчы стабільная. Я гэтаму рады», — адзначыў Дуда.

Пры гэтым ён не сказаў, каму плануе даручыць сфармаваць новы ўрад — кіруючай партыі, або аб'яднанай апазіцыі. «Спакойна чакаем афіцыйных вынікаў, — падкрэсліў Дуда. — Спадзяюся, што заўтра каля поўдня выбаркам скончыць падлік галасоў».