Дасье ў карыкатурах: Грамадзянская вайна ў ЗША 2.0

Ёсць усе падставы меркаваць, што прэзідэнцкая кампанія, якая зараз стартуе за акіянам, пройдзе ў атмасферы блізкай па градусу напружанасці да адкрытага грамадзянскага канфлікту. Як заўжды, не абышлося без Дональда Трампа.

1_220.jpg


Усё пачалося з ліпеньскіх твітаў Трампа, накіраваных супраць чатырох маладых сябровак Дэмпартыі, якія былі ўпершыню абраны ў Кангрэс у лістападзе мінулага года. Трамп напісаў, што тыя ненавідзяць Амерыку, а самі прыехалі з бедных краін, куды ім варта вымесціся. Прэзідент адразу ж трапіў пад шквал крытыкі за расісцкія каментары, а шматлікія карыкатурысты прыняліся высмейваць той момант, што тры з чатырох адрасатак прэзідэнцкага паслання нарадзіліся ў ЗША. «Я тутэйшая», — кажа Трампу адна з дэмакратак на карыкатуры выдання Willmigton Star News.

2_204.jpg

Адначасова ў грамадстве пачаўся іранічны флэшмоб па пошуку таго, хто па логіцы Трампа павінен пакінуць краіну. Сярод кандыдатаў на дэпартацыю апынулася і статуя Свабоды — сімвал ЗША, якая, як вядома, з'яўляецца падарункам французскай рэспублікі. На карыкатуры выдання Evveret Herald фанаты Трампа прапануюць статуі адправіцца туды, адкуль яна прыехала.

3_186.jpg


Смех смехам, а на самай справе пасля абрання на пасаду прэзідэнта Дональда Трампа па ўсёй краіне пачасціліся паведамленні аб злачынствах на глебе ксенафобіі. Спіс інцыдэнтаў шырокі: ад нападаў з прычыненнем цялесных пашкоджанняў да размалёўвання расісцкімі графіці сінагог і пагроз на адрас мігрантаў. Многія звязваюць гэта з тым, што Трамп адкрыта фліртуе з праварадыкальнай публікай. Нядзіўна, што апошнія пачуваюцца беспакаранымі. Графічна гэты працэс прадстаўлены на малюнку выдання Buffalo Tribune. Мастак намаляваў як Трамп нібы тых рыбак падкормлівае актывістаў расісцкай групоўкі Ку-Клус-Клан.

4_179.jpg


Самае цікавае, што Трамп насуперак крытыцы працягвае гнуць сваю лінію. У адказ на крытыку за свае твіты ён заклікаў да забароны мясцовай антыфашысцкай арганізацыі і назваў нацыстаў «вельмі прыемнымі людзьмі». У гэтым плане прэса не выключае, што Трамп падчас кампаніі будзе адкрыта распальваць расавую варожасць намагаючыся актывізаваць правы сегмент свайго электарату. Прычым такі прыём сапраўды працуе: папулярнасць Трампf сярод членаў Рэспубліканскай партыі пасля апісанага скандалу вырасла на 5 пунктаў і склала 72%. Феномен электарату Трампа даўно цікавіць карыкатурыстаў. Так, на малюнку выдання Maiami Herald прыхільніка прэзідэнта здзіўляе прапанова суразмоўцы «пачытаць».

5_168.jpg

Між іншым, 3 жніўня ў горадзе Эль-Паса на мяжы ЗША і Мексікі падчас страляніны ў гандлёвым цэнтры загінулі дваццаць чалавек. Паведамляецца, што падазраваны прытрымліваецца неанацысцкіх поглядаў. Перад гэтым ён выклаў у сеціва свой маніфест, накіраваны супраць імігрантаў. Аўтар таксама заявіў, што згодзен з пазіцыяй Трампа па пытаннях іміграцыі, што дало падставы апазіцыі казаць аб асабістай адказнасці прэзідэнта за трагедыю. На іх думку, трампаўская рыторыка нянавісці падчас кампаніі 2020-га можа справакаваць шмат падобных інцыдэнтаў, якія ў выніку могуць сарваць выбары і выклікаць хаос.
Такога ж меркавання прытрымліваецца і мастак рэсурсу Cagle cartoons. Ён адлюстраваў Трампа ў выгляде Джэка Рыппера — героя вядомай чорнай камедыі «Доктар Стрэйнджлав, або Як я перастаў баяцца і палюбіў бомбу» (рэж. Стэнлі Кубрык). У фільме Рыппер на глебе антыкамуністычнай параноі, у абыход вышэйшага камандавання ЗША вярхом на атамнай бомбе адпраўляецца ў напрамку СССР, правакуючы планетарны апакаліпсіс. На малюнку апакаліпсіс арганізуе Трамп, седзячы на ​​фугасе пад назвай «нянавісць», што ляціць у бок ЗША.