Трамп замарозіў актывы Венесуэлы ў ЗША
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ пра санкцыі супраць уладаў Венесуэлы.

Санкцыі маюць на мэце поўную замарозку усіх актываў ўладаў Венесуэлы ў амерыканскай юрысдыкцыі. Пад іх падпадаюць, у прыватнасці, маёмасць Цэнтральнага банка Венесуэлы і дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA.
ЗША з пачатку года не прызнаюць легітымнасць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Вашынгтон афіцыйна выказаў падтрымку яго суперніку, лідэру апазіцыі і спікеру парламента Хуану Гуайдо.
Паводле meduza.io