Дасье ў карыкатурах: Палітыка праз прызму футбола

Чэмпіянат Еўропы — добрая нагода нагадаць, што футбол не кепскі сродак, каб высмейваць аўтарытарных палітыкаў, папулістаў і рознага кшталту негатыўныя сацыяльныя з'явы.

1_443.png


Людзі ганяюць мяч па полі. Аказваецца, гэты няхітры сюжэт дазваляе перадаць мноства адценняў жыцця, уключаючы палітыку. Адным з першых, хто выкарыстаў футбольны наратыў, стаў грэчаскі карыкатурыст. Ён адлюстраваў адпор інтэрвенцыі італьянскіх фашыстаў у Грэцыю як удар жаўнераў па мячыку ў выглядзе Мусаліні.

2_408.png


Тэму футбола не абмінуў і рэсурс Reddit. Толькі на малюнку яго мастака мячык — гэта метафарычна выяўленая праблема мігрантаў. Еўрапейскія палітыкі бясконца перадаюць яе адзін аднаму, пазбягаючы канкрэтнага рашэння.

3_368.jpg


Мячык, які недарэчна б'е па галаве Дональда Трампа на малюнку Дэйва Гранлунда, высмейвае крытычнае стаўленне да жаночага футбола. Не дзіўна, што капітан жаночай зборнай Штатаў адкрыта крытыкаваў стыль кіравання экс-прэзідэнта.

4_354.jpg


А вось французскі сатырычны штотыднёвік Charlie Hebdo з дапамогай той жа тэмы мяча іранізуе над Марын Ле Пен — лідаркай партыі Нацыянальнае аб'яднанне (былы Нацыянальны фронт). На днях яна жорстка асудзіла з'яўленне ў зборнай Францыі гульца Карыма Бензема. Бензема дазваляў сабе выразы, якія шакавалі французскіх патрыётаў. Напрыклад, прызнаваўся, што толкам не ведае нацыянальны французскі гімн «Марсельезу».

5_327.jpg


Шатландскі The Herald выяўляе матч зборнай Шатландыі і Англіі. На полі таксама прысутнічаюць прэм'ер Барыс Джонсан і кіраўнік Шатландыі Нікола Стэрджэн. Пры гэтым брытанскі палітык відавочна парушае правілы. Сцэна быццам намякае, што Лондан, які блакуе незалежніцкія амбіцыі шатландцаў, вядзе сябе некарэктна.

6_224.jpg

Рэсурс Toopool з дапамогай футбола высмейвае іранскі рэжым, які пераследуе кабетаў за тое, што тыя адмаўляюцца насіць паранджу.

7_154.jpg


Напярэдадні чэмпіянату свету па футболе ў Расіі ў 2018-м многія баяліся, што Пуцін мае намер выкарыстоўваць спорт для ўзмацнення свайго культу. Мастак New York Times іранічна не выключаў, што расійскі прэзідэнт нават можа выйсці на поле ў якасці гульца, які адразу трапіць у фокус увагі дзяржаўных СМІ.
Застаецца дадаць, што наступнае буйное футбольнае мерапрыемства — Кубак свету 2022 года ў Катары. Многія арганізацыі заклікаюць сарваць або ігнараваць турнір у тым ліку з-за выкарыстання на будаўніцтве спартыўных аб'ектаў рабскай сілы. На гэтую тэму малюнак выдання World Press.

8_121.jpg


Стоадсоткава далучацца да ініцыятывы і графікі. Таму няма сумненняў, што жанр палітычных карыкатур з футбольнай тэматыкай у хуткім часе чакае сапраўдны бум.