УЕФА: матчы на тэрыторыі Беларусі ў 2021 годзе пройдуць па раскладзе

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) абверг звесткі аб адмене ўсіх матчаў на тэрыторыі Беларусі, яны пройдуць па плане. Пра гэта РІА «Новости» паведамілі ў УЕФА.

403.1_1.jpg

«Будучыя матчы УЕФА з удзелам нацыянальных каманд і клубаў пройдуць у Беларусі па раскладзе. Як паведамлялася раней, Ліга чэмпіёнаў па футзале, фінальная частка чэмпіянату Еўропы сярод жаночых каманд (да 19 гадоў) і Кангрэс УЕФА ў 2021 годзе ў Беларусі не адбудуцца» — перадаюць паведамленне УЕФА журналісты.
Раней з'явілася інфармацыя аб тым, што УЕФА забараніў праводзіць спаборніцтвы пад сваёй эгідай на тэрыторыі нашай краіны ў бягучым годзе. Пра гэта паведамілі ў Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці. Адзначалася, што генеральны сакратар УЕФА выказаў асабістую салідарнасць з беларускімі спартсменамі, якія змагаюцца за абарону сваіх правоў.
Паводле Моцных навінаў