«Дэльта» робіць немагчымым фарміраванне калектыўнага імунітэту

Штам «Дэльта» будзе заражаць і тых, хто прышчапіўся. Ён робіць немагчымым фарміраванне калектыўнага імунітэту ў насельніцтва, заявіў дырэктар групы Оксфарда па распрацоўцы вакцыны Эндру Полард, які распрацаваў вакцыну «AstraZeneca».

vaccination_6392484_1920.jpg

Штам каронавіруса «Дэльта» робіць немагчымым фарміраванне калектыўнага імунітэту ў насельніцтва. Такую заяву зрабіў у аўторак, 10 жніўня, у Лондане дырэктар групы Оксфарда па распрацоўцы вакцыны «AstraZeneca» прафесар Эндру Поллард брытанскай парламенцкай групе па каронавірусе, піша dw.com.
«Праблема складаецца ў тым, што гэты вірус — не вірус адзёра. Калі прышчапіць ад адзёру 95 адсоткаў насельніцтва, вірус адзёру больш не можа перадавацца. Штам "Дэльта" будзе заражаць і тых, хто прышчапіўся», — цытуе навукоўца выданне «The Guardian».
Як паказаў Полард, людзі, якія не вакцынаваліся, рана ці позна сустрэнуць вірус, сродку для поўнага спынення яго перадачы не існуе. У той жа час ён адзначыў, што прычын для панікі цяпер няма, паколькі існуючыя вакцыны хоць і не ратуюць ад заражэння, з'яўляюцца вельмі эфектыўнымі супраць цяжкага цячэння COVID-19.
Нават у выпадку зніжэння ўзроўню антыцелаў пасля вакцынацыі Імунная сістэма чалавека, верагодна, будзе памятаць аб прышчэпцы на працягу дзесяцігоддзяў і забяспечыць пэўную ступень абароны пры сустрэчы з вірусам, падкрэсліў Эндру Полард.
Як нагадвае «The Guardian», нядаўняе даследаванне Імперскага каледжа Лондана мяркуе: цалкам вакцынаваным людзям ва ўзросце 18-64 гадоў на 49 адсоткаў менш, чым невакцынаваным, пагражае небяспека заражэння каронавірусам.