У Літве мітынг супраць каронавірусных абмежаванняў перарос у сутыкненні з паліцыяй (фота)
Раніцай 10 жніўня каля парламенту ў Вільні сабраўся мітынг пратэсту супраць намеру дэпутатаў увесці каранавірусныя абмежаванні для тых, не мае імунітэту або прышчэпкі ад каронавірусу, піша Свабода.
![389bcaa2_705b_490b_8590_ead2c80e6083_w650_r0_s.webp 389bcaa2_705b_490b_8590_ead2c80e6083_w650_r0_s.webp](/img/v1/images/389bcaa2_705b_490b_8590_ead2c80e6083_w650_r0_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Днём каля парламенту сабраліся каля 4500 чалавек, акцыя праходзіла без інцыдэнтаў, паведаміў Delfi.lt. Яны выступалі супраць намеру ўраду ўвесці абмежаванні для непрышчэпленых (не плаціць ім «бальнічныя», калі яны захварэюць на COVID, дазваляць звальняць з працы, калі яны адмаўляюцца ад прышчэпкі). Гучалі патрабаванні адмяніць абавязковую вакцынацыю і тэставанне.
![cae40acd_7744_4d8a_8b87_5630b357c10b_w650_r0_s.webp cae40acd_7744_4d8a_8b87_5630b357c10b_w650_r0_s.webp](/img/v1/images/cae40acd_7744_4d8a_8b87_5630b357c10b_w650_r0_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мітынг быў дазволены да 17-й гадзіны, але людзі не разышліся. Яны не дазвалялі дэпутатам пакінуць будынак. Паліцыя сцягнула на месца пратэсту дадатковыя сілы, паведамілі літоўскія СМІ.
![79f282d1_dd52_456f_ba44_60e682e53bd6_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.webp 79f282d1_dd52_456f_ba44_60e682e53bd6_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/79f282d1_dd52_456f_ba44_60e682e53bd6_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па 23-й гадзіне паліцыя пачала выцясняць пратэстоўцаў. У адказ паляцелі камяні і бутэлькі. Паліцыя ўжыла слезацечны газ. Відавочцы чулі два выбухі, але прадстаўнік паліцыі заявіў, што яны не выкарыстоўвалі гранаты.
![3443b1d8_10a9_47aa_ad55_0e6800282163_w650_r0_s.webp 3443b1d8_10a9_47aa_ad55_0e6800282163_w650_r0_s.webp](/img/v1/images/3443b1d8_10a9_47aa_ad55_0e6800282163_w650_r0_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пратэстоўцаў разагналі каля 2-й гадзіны ночы. 26 чалавек затрымалі.
![5aa08bfa_810e_44c5_8fcc_d035fae60939_w650_r0_s.webp 5aa08bfa_810e_44c5_8fcc_d035fae60939_w650_r0_s.webp](/img/v1/images/5aa08bfa_810e_44c5_8fcc_d035fae60939_w650_r0_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)