Літва зняпраўдзіла фэйк ад беларускіх памежнікаў

Дзяржпамежкамітэт Беларусі ў аўторак абвінаваціў калег з Літвы ў тым, што яны перанеслі на лінію мяжы цяжарную бежанку без прытомнасці і кінулі яе там, не аказаўшы дапамогі. Літоўскае памежнае ведамства назвала гэтую інфармацыю фэйкам, піша news.zerkalo.io.

Фота з Facebook памежнай службы Літвы

Фота з Facebook памежнай службы Літвы

Дзяржпамежкамітэт Беларусі ў аўторак распаўсюдзіў відэа на якім, як сцвярджалася, быў прадстаўлены «абуральны факт дзеянняў прадстаўнікоў літоўскай памежнай аховы». Паведамлялася, што сёння днём на ўчастку памежнага паста Палессе Смаргонскай памежнай групы была выяўлена чарговая група з 10 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Усе яны былі гвалтоўна выправаджаны літоўскім бокам на лінію літоўска-беларускай мяжы.
— Іншаземец з гэтай групы зафіксаваў на відэа абуральны факт дзеянняў прадстаўнікоў літоўскай памежнай аховы, якія супярэчаць усім законам і чалавечым каштоўнасцям. На кадрах выразна відаць, як літоўскія памежнікі перамяшчаюць цяжарную жанчыну без прытомнасці з літоўскага боку на лінію мяжы, і пакідаюць яе там. Гэта не што іншае, як наўмыснае пакіданне чалавека ў небяспецы без магчымасці атрымання неабходнай медыцынскай дапамогі.

fsldjc3u2jbvo2j8vnle3bfwzcg0sw8m.jpg


Дзяржпамежкамітэт заявіў, што беларускія памежнікі аказалі жанчыне першую дапамогу і даставілі ў Пастаўскую цэнтральную бальніцу.
— Яе стан расцэньваецца як цяжкі, што характарызуецца ў тым ліку прыкметамі знясілення, — гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.
Крыху пазней Літоўскае памежнае ведамства пракаментавала гэты інцыдэнт, назваўшы яго фэйкам.
— Нашы суседзі, падобна, забыліся, што мы захоўваем падзеі на мяжы не толькі разумнымі прыладамі, але і стацыянарнымі відэакамерамі, — напісалі яны.
Літоўскія памежнікі сцвярджаюць, што інцыдэнт адбыўся яшчэ ўчора, жанчына страту прытомнасці імітавала і, як толькі апынулася на беларускім баку, устала і пайшла самастойна. Яны таксама апублікавалі адпаведнае відэа.