У Расіі затрымалі мігрантаў, якія нелегальна трапілі ў краіну праз Беларусь

Смаленскія памежнікі спынілі транспартны сродак расіяніна, у якім знаходзіліся чацвёра сірыйцаў і адзін егіпцянін. Усе яны нелегальна перасеклі беларуска-расійскую мяжу і планавалі праехаць углыб РФ.

timthumb_5.jpeg


Пра гэта паведамляе smolnarod.ru. Раней у раёне населенага пункта Чырвоная горка памежнікі затрымалі яшчэ 14 грамадзян рэспублік Сярэдняй Азіі. Яны таксама хацелі незаконна прабрацца ў Расію.
У прэс-службе рэгіянальнага ПУ ФСБ паведамілі, што ўсе яны затрыманыя для правядзення далейшай праверкі і ўстанаўлення абставін здзяйснення правапарушэнняў.