Мігранты з Ірака пачалі лётаць у Беларусь праз Стамбул
Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.

З 24 ліпеня ў Нацыянальны аэрапорт MSQ пачаў лётаць чартарны рэйс TI422 турэцкай авіякампаніі «Tailwind Airlines». Самалёт «Boeing 737-4Q8» з бартавым нумарам TC-TLB сёння ўжо ў 5-ы раз прывязе новую партыю мігрантаў з Усходу. У Мінск борт прылятае поўны, а назварот — пусты.
Рэйс лётае па маршруце «Арбіл (Ірак, Курдыстан) — Стамбул — Мінск». У турэцкім Стамбуле борт робіць прыпынак на гадзіну-паўтары.