МЗС Літвы: Пад еўрапейскія санкцыі можа трапіць беларускі алкаголь
Пра гэта расказаў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Міністр адзначыў, што спыненне пастаўкі беларускіх калійных
угнаенняў праз літоўскія парты — не адзіная прапанова.
Па словах Габрыэлюса Ландсбергіса, пад санкцыі могуць трапіць
і іншыя галіны беларускай эканомікі. Напрыклад, вытворчасць алкагольных напояў.
Па словах Ландсбергіса, экспарт алкаголю прыносіць беларускаму боку «значны даход». Паводле звестак, летась толькі ў Літву моцных спіртных, віна і піва экспартавалі на 11 мільёнаў долараў, адзначае «Наша Ніва».