Да абароны краіны плануюць прыцягваць «камбайнераў, хлебаробаў і рабочых»

Пры неабходнасці да абароны краіны будуць прыцягваць камбайнераў, хлебаробаў і рабочых, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч падчас комплекснага аператыўна-тактычнага вучэння з Гродзенскай памежнай групай.

_zycce___ljudzi___horad___transpart__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg


«Размаўляючы з ваеннаабавязанымі, прыемна бачыць, што ў іх ёсць разуменне, для чаго іх заклікалі, што акрамя нас, мужыкоў, якія павінны абараняць сваю краіну, ніхто гэтага не зробіць. Вядома, не хацелася б, каб даходзіла да таго, каб мы адрывалі ад працы камбайнераў, хлебаробаў, рабочых прадпрыемстваў, — для гэтага ёсць кадравыя падраздзяленні, у тым ліку і памежнай службы. Але калі будзе нейкая неабходнасць і нейкая небяспека будзе пагражаць краіне, мы выканаем задачы па абароне краіны», — падкрэсліў Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі нагадаў, што асаблівасцю вучэнняў было тое, што адпрацоўваліся задачы па блакаванні, пошуку, выяўленні, знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання, якое прарвалася праз дзяржмяжу. Удзельнікі вучэнняў, як паведамляе ведамства, практычна адпрацавалі пытанні па пошуку, выяўленні, блакаванні і ліквідацыі ўмоўнага незаконнага ўзброенага фарміравання, якое трапіла на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Паводле interfax.by