
«Калі гаворка ідзе пра мяжу з Беларуссю, то там робяцца захады, каб засцерагчы гэтую мяжу мацней, чым раней, бо там з'яўляюцца
тэндэнцыі, калі гаворка ідзе пра пераходы мяжы, якіх раней не назіралася», — сказаў Мюлер.
«У сувязі з гэтым фактычна было прынята рашэнне, каб узмацніць мяжу з Беларуссю», — дадаў ён.
Пры гэтым Мюлер заявіў, што не ў курсе, ці будзе Польшча будаваць плот уздоўж мяжы з Беларуссю па прыкладзе Літвы. «Мне невядома, каб такое рашэнне было прынята», — сказаў ён.