Прадукцыя «Беларуськалія» праз Літву не будзе перавозіцца са снежня
Са снежня гэтага года прадукцыя "Беларуськалія" больш не будзе перавозіцца па літоўскай чыгунцы і праз Клайпедскі порт.

Фота з сайта www.golos.com.ua
Міністр транспарту і камунікацый Марыус Скуодзіс паведаміў, што на гэта паўплывалі абвешчаныя ЗША ў панядзелак санкцыі, пад якія трапіў у тым ліку і «Беларуськалій».
Марыус Скуодзіс адзначыў, што перавозкі спыняцца, як толькі санкцыі ўвойдуць у дзеянне, а гэта здарыцца ў снежні, піша Delfi.lt.
— Кампаніі, калі ёсць суб'ект, які трапіў пад санкцыі, адмаўляюцца мець з ім якія-небудзь дзелавыя стасункі, пазбягаючы рызыкаў, і я магу цвёрда заявіць, што са снежня, калі санкцыі ўвойдуць у дзеянне, угнаенні перастануць перамяшчацца праз Літву, — заявіў міністр у чацвер.
У панядзелак, нагадаем, прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падпісаў указ, які пашырае санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.