Швейцарыя ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі па Беларусі
Краіна далучаецца да апошняга санкцыйнага пакета ЕС.
![swiss_2468486_960_720_e1602659691882_1.jpg swiss_2468486_960_720_e1602659691882_1.jpg](/img/v1/images/swiss_2468486_960_720_e1602659691882_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Швейцарыя ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі па Беларусі.
Гэта абмежаванні ў дачыненні да гандлю тэхналогіямі двайнога прызначэння, нафтапрадуктамі, каліем, а таксама таварамі, што выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тытунёвых вырабаў.
Санкцыі закранаюць «Белэранавігацыю» і прадастаўленне пазык і паслуг страхавання або перастрахавання беларускім дзяржорганам.
«Швейцарыя глыбока занепакоеная няўхільным пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і адсутнасцю дыялогу паміж урадам і грамадзянскай супольнасцю», — кажуць улады Швейцарыі.