МЗС Беларусі заблакавала прызначэнне Джуліі Фішэр амбасадаркай ЗША
МЗС Беларусі адклікала згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША у Мінску. Рашэнне выглядае тэхнічным, таму што нават пасля атрымання агрэману ад Беларусі Фішэр не змагла ўехаць у краіну: ёй проста не давалі візу. Апошнія месяцы Фішэр знаходзіцца ў Вільні.
Таксама МЗС Беларусі прапанавала ЗША да 1 верасня скараціць
штат амбасады да пяці чалавек, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Злучаныя Штаты не прызналі афіцыйныя вынікі выбараў 2020
года, таму не прызнаюць і Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.
9 жніўня ЗША ўвялі шырокія эканамічныя санкцыі супраць
беларускага рэжыму. Афіцыйны Мінск паабяцаў даць адказ. Верагодна, цяперашняя
дыпламатычная «замарозка» і ёсць такім адказам.