ЗША: Пасол Джулі Фішэр працягне працу ў падтрымку народа Беларусі

Амбасада ЗША у Беларусі выступіла з заявай і ўсклала адказнасць за пагаршэнне адносінаў паміж ЗША і Беларуссю на рэжым Лукашэнкі.

51647340_303.jpg

9 жніўня, у гадавіну фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Злучаныя Штаты ў супрацоўніцтве з саюзнікамі і партнёрамі прадставілі новыя інструменты, каб прыцягнуць Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжым да адказнасцi за працяг жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да беларусаў як унутры, так і за межамі краіны. Сёння рэжым Лукашэнкі адказаў пагрозамі, спробамі запалохвання і далейшым скарачэннем прасторы для дыялогу.
Адказнасць за пагаршэнне адносінаў паміж ЗША і Беларуссю ляжыць на рэжыме — на яго няздольнасці дазволіць незалежным галасам у Беларусі прагучаць i яго нежадання выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. Урад Злучаных Штатаў, пасол Джулі Фішэр і супрацоўнікі амбасады ЗША ў Менску працягнуць працу ў падтрымку народа Беларусі. Амерыканскія дыпламаты будуць працягваць узаемадзейнічаць з беларусамі, у тым ліку з лідарамі прадэмакратычнага руху, прафесіяналамі СМІ, студэнтамі, настаўнікамі, спартсменамі і іншымі членамі грамадзянскай супольнасці, дзе б яны ні знаходзіліся. Злучаныя Штаты будуць працягваць супрацоўнічаць з элементамі грамадзянскай супольнасці і незалежнымі СМІ ў падтрымку асноўных свабод народа Беларусі.
Злучаныя Штаты ясна заяўлялі пра крокі, неабходныя для пераадолення ўнутранага крызісу ў Беларусі, вызначыныя ў справаздачы Экпсертнай мiсii AБСЕ: неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, сапраўдны і ўсеабдымны дыялог з апазiцыяй i грамадзянскай супольнасцю, свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем.
Беларусы працягваюць натхняць свет, спрабуючы вызначыць сваю будучыню. Злучаныя Штаты і нашы партнёры падтрымліваюць народ Беларусі і ўсіх тых, хто ва ўсім свеце сутыкаецца з рэпрэсіямі, змагаючыся за свае асноўныя свабоды і грамадзянскія правы.