Die Welt: Дні Расіі ў якасці раю для пакупнікоў злічаныя

На працягу многіх гадоў Расея была «зямлёй запаветнай» для рознічнага гандлю: шчодрыя людзі, амаль ніякіх мясцовых канкурэнтаў. Санкцыі і пастаянны эканамічны спад ўсё змянілі. Але ёсць слабая надзея.



gipermark_1.jpg

Аб гэтым піша Эдуард Штайнер ў артыкуле «Дні Расіі ў якасці раю для пакупнікоў злічаныя», апублікаванай на сайце газеты Die Welt.

Гэта былі кароткія гастролі. У пачатку гэтага года, кампанія «Tengelmann» збіралася вывесці на расійскі рынак сетку сваіх дыскаўнтэраў «Plus». Кампанія абвясціла аб адкрыцці 150 прадуктовых магазінаў да 2022 года. Уладальнікі спадзяваліся, што падчас рэцэсіі танныя супермаркеты прынясуць добры прыбытак.

Але выйшла інакш. «Tengelmann» замарозіла свой выхад на рынак. Эканамічная сітуацыя ў Расіі апынулася горш, чым лічылася раней. Расійская газета «Ведамасці» паведамляе, што прычынай змены курсу таксама лічацца большыя цяжкасці пры закупцы прадуктаў.

«Tengelmann» — не адзіная фірма, якая ажыццяўляе раздробны гандаль, і спыняе сваю дзейнасць у Расіі. Брытанская сетка модных магазінаў «Laura Ashley» у пачатку снежня паведаміла, што закрывае дзьве апошнія крамы ў Расіі. У сегменце дарагіх прадуктаў харчавання, у сваю чаргу, у канцы лістапада пасля некалькіх гадоў стратаў рынак пакінула фінская кампанія «Stockmann», у цяперашні час яна прадае свае офісы ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Пачынаючы з сярэдзіны мінулага года, рубель страціў больш за палову свайго кошту — гэта псуе баланс камерцыйных ланцугоў. У нямецкай кампаніі «Metro» — нумар шэсць сярод самых папулярных рознічных сетак у Расіі — продажы ўпалі амаль на 20%.

Грамадская згода на зніжэнне ўзроўню дабрабыту

З-за курса рубля імпартныя тавары падаражэлі ў два разы. Але не толькі валюта стварае клопаты гандлёвым сеткам. Нядаўна на шэсць месяцаў былі падоўжаныя заходнія санкцыі, якія перашкаджаюць доступу да капіталу на захадзе. І ў дадатак, эмбарга на імпарт заходніх сельскагаспадарчых прадуктаў, якое Масква ўвяла ў адказ на санкцыі.

Яшчэ больш сітуацыю пагаршае тое, што Расія цяпер хоча пашырыць забарону на ўкраінскія тавары і ўвяла аналагічныя абмежаванні на імпарт прадукцыі з Турцыі.

russia_sankc.jpg

Пакутуюць таксама спажыўцы. Прадуктовы інфляцыя за адзінаццаць месяцаў 2015 года вырасла на 21,4%. Упершыню з таго часу, як Уладзімір Пуцін прыйшоў да ўлады 15 гадоў таму, знізілася рэальная заработная плата: да канца кастрычніка зніжэнне склала 9,3%.

Зніжэнне ўзроўню жыцця адбываецца «з грамадскай згоды», — сказаў намеснік міністра эканомікі Аляксей Вядзееў. Іншымі словамі: расійцы згодныя на асабістыя ахвяры, таму што краіна пры Пуціне зноў набывае геапалітычнае значэнне. Але сітуацыя «выклікае трывогу».

Становішча рознічных сетак вельмі складанае, яны звыклі да спажывецкага буму: паводле апытання Левада-цэнтра, 58% расійцаў эканомяць на ежы. Год таму іх колькасць складала 37%.

Паводле ацэнак міністэрства эканомікі, у 2015 годзе рознічныя продажы скараціліся на 8,5%. Асабліва складана было ў другой палове года. Гэта таксама закранула вядучую расійскую рознічную сетку «Магніт», якая вядзе бізнэс, галоўным чынам, у расійскай правінцыі, удалечыні ад вялікіх гарадоў.

Дыскаўнтэры чуюць выгаду

Хоць за адзінаццаць месяцаў мінулага года сетка «Метро» змагла павялічыць свае даходы на чвэрць да 845.8 млрд рублёў (10,8 млрд еўра). Але рост запаволіўся ў лістападзе да самага нізкага тэмпу за дзесяць гадоў.

У крызісным рэжыме працуе нават Жан-П’ер Жэрмен, кіраўнік французскай сеткі «Auchan» у Расіі, якая займае трэцяе месца ў расійскім рэйтынгу. «З ліпеня мы бачым ўстойлівае зніжэнне, якое звязана з крызісам, ростам цэн і, вядома, з больш нізкай пакупніцкай здольнасцю», — кажа ён.

Гэта прымушае гандлёвыя сеткі эканоміць. Як ужо паказала ў гэтым годзе «X5» — другая па велічыні расійская раздробная сетка, больш верагоднымі стануць зліцці і паглынанні.

У цэлым прайшоў той час, калі Расія лічылася адной з самых прывабных краін для замежных рознічных сетак. У глабальным рэйтынгу рознічнага гандлю А.Т.Кірні краіна страціла дзевяць пунктаў і цяпер займае 21 месца.

Але яна па-ранейшаму прывабная для многіх інвестараў. Нягледзячы на рашэнне «Tengelmann і Co», многія галіновыя эксперты лічаць, што на дадзены момант аптымальныя ўмовы стварыліся менавіта для дыскаунтэраў. Так за апошнія тры гады з’явіўся новы гандлёвы ланцуг танных тавараў пад назвай «Верны», у якім 457 крам.

Але іншыя таксама хочуць застацца ў поўным узбраенні на той выпадак, калі расійскія эканамічныя паказчыкі зноў вырастуць. «Metro» застаецца вернай Расіі і плануе працягваць адкрываць новыя магазіны. Гэтак жа, як «Auchan».

krisis_stop.jpg

Першым крытэрам для вызначэння таго, ці не памыліліся яны ў сваіх разліках, стануць Каляды. Расійцы ніколі не марнуюць больш грошай, чым падчас падрыхтоўкі да гэтага свята. Але калі яны хочуць арганізаваць святкаванні на ўзроўні мінулага года, ім прыйдзецца ў гэтым годзе выдаткаваць на 28% больш. Паводле дадзеных статыстычнага бюро Расстат, менавіта настолькі падаражэў калядны кошык, у параўнанні з мінулым годам.

Сыходзяць не толькі гандлёвыя гіганты

Раздробны гандаль у Расіі ў дрэнным стане, таму што расійская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі. Паводле розных прагнозаў, у 2015 годзе валавы ўнутраны прадукт скараціўся прыкладна на 4%. Цана на нафту важнага для Расіі паўночнамарскога гатунку Brent у снежні зноў рэзка ўпала ніжэй за 38 долараў за барэль. Знікае перспектыва таго, што ў 2016 годзе яна зноў можа вырасці.

Заўчасна казаць, што пік крызісу ўжо пройдзены, — заявіў экс-міністр фінансаў Аляксей Кудрын і тым самым запярэчыў свайму даўняму сябру Уладзіміру Пуціну. У любым выпадку, у краіне распаўсюджваецца перакананне, што цяперашні пераважна структурны эканамічны крызіс будзе працягвацца даволі доўга.

Сыходзяць нават кампаніі з іншых галін. Напрыклад, амерыканская нафтавая кампанія «Conoco Phillips» нядаўна прыняла рашэнне цалкам пакінуць Расію пасля 25 гадоў працы там. У аўтамабільнай прамысловасці, «General Motors» зачынілі дзверы свайго завода ў Санкт-Пецярбургу. Авіякампаніі скарачаюць колькасць рэйсаў у гіганцкую імперыю. І заходнія выдаўцы прадаюць свае расійскія выданні.

Іх нават вымушаюць пайсці на гэты крок, таму што новы расійскі патрыятычны закон аб замежных уладальніках дазваляе ім валодаць максімум 20% акцый расійскіх выданняў. Так, Axel Springer SE («Welt», «Bild») нядаўна быў вымушаны хутка прадаць свой вядучы расійскі дзелавы часопіс «Forbes».