Джордж Сорас: Украіна будзе будучыняй Еўропы... ці яе трагедыяй

Тое, як Уладзімір Пуцін маніпуляваў Захадам у ходзе ўкраінскага крызісу, паказала, якія праблемы існуюць унутры ЕС. Вельмі важна, аднавіць кантроль, дапамагаючы Кіеву. Стаўка зараз — еўрапейскія каштоўнасці.



soros.jpg

Пра гэта сцвярджае Джордж Сорас ў артыкуле пад назвай «Украіна будзе будучыняй Еўропы... ці яе трагедыяй», апублікаванай у французскай газеце LesEchos.

Як будзе выглядаць Еўрапейскі саюз праз пяць гадоў, стане ясна ў працягу бліжэйшых 3-5 месяцаў. Год за годам ЕС неяк атрымоўвалася знаходзіць рашэнні сваіх праблем. Але зараз яму прыходзіцца спраўляцца з двума крыніцамі экзістэнцыяльнага крызісу: Грэцыяй і Украінай. Магчыма, гэта апынецца занадта складанай задачай. З самага пачатку ўсе зацікаўленыя бакі дрэнна спраўляліся з зацяжным крызісам у Грэцыі. Цяпер усё стала настолькі заблытана, што адзіным канструктыўным рашэннем было б знайсці выхад з гэтай сітуацыі.

Але ва Украіне зусім іншая сітуацыя. Тут усё проста. Расія Уладзіміра Пуціна з’яўляецца агрэсарам. А Украіна, абараняючы сябе, абараняе каштоўнасці і прынцыпы, на якіх фармаваўся Еўрапейскі саюз.

Еўропа, аднак, лічыць Украіну «другой Грэцыяй». Гэта няправільны падыход, які прыводзіць да дрэнных вынікаў. Пуцін прасоўваецца наперад ва Украіне, а Еўропа настолькі занятая Грэцыяй, што практычна не звяртае на гэта ніякай увагі.

Жаданы вынік для Пуціна ва Украіне — дамагчыся фінансавага і палітычнага краху, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Такім чынам, ніхто не зможа абвінаваціць яго. Але зусім іншыя наступствы будуць у выпадку ваеннай перамогі.

Пагаршэнне сітуацыі ва Украіне ў перыяд паміж двума пагадненнямі аб спыненні агню (падпісанымі ў Мінску ў верасні і ў лютым) кажа пра маштабы поспеху Пуціна. Але гэты поспех часовы. А Украіна — занадта каштоўны саюзнік, і ЕС проста не можа ад яе адмовіцца.

У палітыцы ЕС ёсць сёе-тое ў корані няправільнае. Інакш як бы пуцінскай Расіі атрымоўвалася так лёгка маніпуляваць саюзнікамі Украіны, якія звыкліся весці за сабой увесь свабодны свет?

Праблема заключаецца ў тым, што Еўропа давала Украіне драбкі, гэтак жа, як і Грэцыі. У выніку, Украіна ледзь выжывае, у той час, як Пуцін карыстаецца перавагай першага кроку. Ён можа выбіраць паміж гібрыднай вайной і гібрыдным мірам, а Украіна і яе саюзнікі з цяжкасцю адказваюць на яго дзеянні.

Сітуацыя ва Украіне пагаршаецца ўсё хутчэй. Фінансавая катастрофа, пра якую я папярэджваў некалькі месяцаў таму, адбылася ў лютым, калі кошт грыўны ўпаў на 50% на працягу некалькіх дзён, і Нацыянальны банк Украіны быў вымушаны выкарыстоўваць вялікія сумы грошай, каб выратаваць банкаўскую сістэму. Кульмінацыяй стала 25 лютага, калі цэнтральны банк увёў кантроль над імпартам і павысіў працэнтную стаўку на 30%.

З тых часоў дзякуючы жорсткаму ціску з боку прэзідэнта Пятра Парашэнкі абменны курс вярнуўся прыкладна на той узровень, на якім засноўваўся бюджэт Украіны на 2015 год. Але гэтае паляпшэнне вельмі сумніўнае.

Гэты часовы крах пахіснуў грамадскі давер і паставіў пад пагрозу балансы ўкраінскіх банкаў. Украінскія кампаніі маюць пазыкі ў цвёрдай валюце. Ён таксама паставіў пад пагрозу перамовы, на якіх заснаваныя сумесныя праграмы Украіны і Міжнароднага валютнага фонду. Пашыраныя механізмы крэдытавання МВФ сталі недастатковымі яшчэ да таго, як былі зацверджаны.

Але дзяржавы-члены ЕС, якія вырашаюць праблемы з уласнымі бюджэтнымі абмежаваннямі, не паказалі гатоўнасць разгледзець пытанне аб дадатковай двухбаковай дапамозе. Таму Украіна працягвае балансаваць на краі прорвы.

У той жа час, у самой Украіне радыкальная праграма рэформаў набірае абароты і паступова яе вынікі становяцца прыкметнымі як для ўкраінскай грамадскасці, так і для еўрапейскіх уладаў. Існуе вялікі кантраст паміж пагаршэннем знешняй сітуацыі і працяглым прагрэсам у галіне ўнутраных рэформаў. Гэта надае сітуацыі ў Украіне адчуванне нерэальнасці.

ukr_flag.jpg

Адным з верагодных сцэнароў можа быць тое, што Пуцін дасягне сваёй першапачатковай мэты, і супраціў Украіны будзе задушаны. У Еўропу хлыне велізарная колькасць бежанцаў: два мільёны па цалкам рэалістычнай ацэнцы.

Гэта горшы з магчымых зыходаў для Еўропы, якая ў гэтым выпадку можа стаць яшчэ больш падзеленай і ператварыцца ў поле бою за ўплыў паміж пуцінскай Расіяй і Злучанымі Штатамі.

Больш верагодны сцэнар прадугледжвае тое, што Еўропа якімсці чынам зможа знайсці рашэнне гэтай праблемы, дапамагаючы Украіне па кроплі. Ва Украіне не будзе краху, але алігархі зноў заявяць пра сябе, і новая Украіна пачне нагадваць старую Украіну.

Апошняя глава таго, што я называю «Трагедыяй Еўрапейскага саюза», будзе пра тое, як ЕС губляе новую Украіну. Прынцыпы, якія абараняе Украіна (а гэта тыя ж прынцыпы, на якіх заснаваны Еўрапейскі саюз), будуць адкінутыя, і ЕС прыйдзецца выдаткаваць значна больш грошай, каб абараніць сябе, чым неабходна выдаткаваць зараз, каб дапамагчы новай Украіне стаць паспяховай.

Але ёсць і больш аптымістычны сцэнар. Хоць Украіна сваімі сіламі няздольная справіцца з ваеннай магутнасцю Расіі, яе саюзнікі маглі б вырашыць «зрабіць усё магчымае», каб ёй дапамагчы, замест таго, каб дазволіць уцягнуць сябе ў наўпроставую ваенную канфрантацыю з Расіяй ці парушыць Мінскае пагадненне. Гэта дапаможа не толькі Украіне, але і дапаможа ЕС вярнуць тыя каштоўнасці і прынцыпы, якія ён, здаецца, страціў.