Украіна забараніла прапаганду камунізма і нацызма і адкрыла архівы НКУС і КДБ

Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон “Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі” (№ 2558).



kam_fasc.jpg

За гэтае рашэнне прагаласавалі 254 з 307 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале, перадае УНІАН.

Адначасова з гэтым законам народныя дэпутаты Украіны прынялі закон аб доступе да архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага рэжыму 1917-1991 гадоў.

Такое рашэнне падтрымалі больш за 260-ці дэпутатаў. Закон прадугледжвае адкрыццё ўсіх архіваў рэпрэсіўных органаў СССР ва Украіне з 1917 па 1991 год, перадае Цензор.нет.

Усе гэтыя архівы перадаюцца Інстытуту нацыянальнай памяці Украіны і рассакрэчваць.

Некалькі год таму — у 2011 годзе — Літва пачала публікаваць арыгіналы дакументаў падраздзяленняў КДБ, якія дзейнічалі ў савецкія часы ў балтыйскіх рэспубліках на спецыяльным сайце. У агучаных дакументах, у асноўным, змяшчаецца інфармацыя аб дзейнасці КДБ і яго агентаў на тэрыторыі рэспублікі. Імёны людзей, якія своечасова прызналіся ў супрацоўніцтве з савецкімі органамі дзяржбяспекі, не былі адданыя галоснасці.