АБСЕ: Баевікі вывозяць вугаль з Данбаса ў Расію
Баевікі працягваюць вывозіць вугаль з Луганскай вобласці ў Расійскую Федэрацыю праз КПП "Гукава". Пра гэта гаворыцца ў тыднёвай справаздачы назіральнай місіі АБСЕ на расійскіх КПП "Гукава" і "Данецк".
"Назіральныя каманды працягваюць фіксаваць самазвалы, якія перавозяць вугаль з Луганскай вобласці ў Расійскую Федэрацыю праз КПП "Гукава", — гаворыцца ў справаздачы.
У місіі таксама адзначылі, што рух грузавікоў праз абодва КПП узмацніўся ў параўнанні з мінулым тыднем. У прыватнасці, павялічыліся колькасць грузавікоў з прычэпамі, якія перасякалі КПП "Данецк" у абодвух напрамках.
У той жа час два згаданых КПП у абодвух напрамках перасякалі аўтацыстэрны, большасць з якіх мелі надпісы "Прапан" ці "Вогненебяспечна" на рускай мове, дадалі ў місіі АБСЕ.
Па дадзеных назіральнікаў, ваенная тэхніка праз гэтыя КПП не праязджала цягам апошняга тыдня.