Хосні Мубарак, прэзідэнт Егіпту, нарэшце прызначыў дату парламенцкіх выбараў — 28 лістапада адбудзецца першы тур, а 5 снежня — другі. Абранне заканадаўчага органа стане прэлюдыяй
да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на верасень 2011 года. Выбары, па меркаванні шматлікіх экспертаў, будуць вяхой у егіпецкай гісторыі. Сам Мубарак, якому 82 гады, сыходзіць са сцэны, пакідаючы
пасля сябе краіну, у якой, аднак, назіраецца крызіс даверу да інстытутаў рэспублікі. На хуткіх парламенцкіх выбарах, нягледзячы на шматлікія перашкоды з боку ўладаў (егіпецкі ЦВК нават забараніў на
выбарах выкарыстоўваць рэлігійныя знакі), вядучая партыя апазіцыі «Браты-мусульмане» разлічвае атрымаць 30 працэнтаў месцаў. Відавочна, што пераможа прэзідэнцкая
Нацыянал-дэмакратычная партыя, якой намалююць патрэбную лічбу. Але нават траціна парламента — ужо плацдарм для законнага прыходу да ўлады антызаходніх сіл. Тым больш, што праз год
«Браты-мусульмане» змогуць вырашыць вынік прэзідэнцкіх выбараў. Пакуль у структурах улады няма адзінства наконт нашчадка Хосні. Канкурэнтаў два: яго сын Гамаль і Амар Сулейман
— шэф разведкі. Калі яны абодва пойдуць на выбары, то «залатая акцыя» будзе ў ісламістаў.
Па матэрыялах брытанскай прэсы
Егіпет. Выбары, якія зменяць краіну
- Замежжа
- 12-11-2010
Хосні Мубарак, прэзідэнт Егіпту, нарэшце прызначыў дату парламенцкіх выбараў — 28 лістапада адбудзецца першы тур, а 5 снежня — другі. Абранне заканадаўчага органа стане прэлюдыяй
да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на верасень 2011 года. Выбары, па меркаванні шматлікіх экспертаў, будуць вяхой у егіпецкай гісторыі. Сам Мубарак, якому 82 гады, сыходзіць са сцэны, пакідаючы
пасля сябе краіну, у якой, аднак, назіраецца крызіс даверу да інстытутаў рэспублікі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: