Эра вялікай кантрабанды
Польскі часопіс «Polityka» апублікаваў кароткі экскурс у гісторыю пасляваеннай польскай-савецкай кантрабанды, шляхі якой вялі галоўным чынам праз Беларусь.
Цяжка сабе ўявіць іншую мяжу, якую так моцна ахоўвалі, чым мяжа паміж Польскай Народнай Рэспублікай і Савецкім Саюзам. Аднак кантрабанда на гэтай мяжы папросту квітнела. Пасля вайны змянілася толькі
тое, што Буг стаў ахоўвацца пільней, а кантрабанда не толькі стала больш маштабнай, аднак і ператварылася ў сапраўдны грамадскі інстытут.
Польскі часопіс «Polityka» апублікаваў кароткі экскурс у гісторыю пасляваеннай польскай-савецкай кантрабанды, шляхі якой вялі галоўным чынам праз Беларусь.
Цяжка сабе ўявіць іншую мяжу, якую так моцна ахоўвалі, чым мяжа паміж Польскай Народнай Рэспублікай і Савецкім Саюзам. Аднак кантрабанда на гэтай мяжы папросту квітнела. Пасля вайны змянілася толькі
тое, што Буг стаў ахоўвацца пільней, а кантрабанда не толькі стала больш маштабнай, аднак і ператварылася ў сапраўдны грамадскі інстытут.
Спачатку ініцыятыву ўзялі ў свае рукі салдаты Чырвонай арміі, чыя групоўка знаходзіліся ў Паўночнай Германіі. У цягніках, якіх ішлі транзітам праз Польшчу і везлі вайсковыя трафеі, канструкцыі
дэмантаваных нямецкіх фабрык, заўсёды знаходзілася месца для кантрабанды. Польскія ўлады спрабавалі зрабіць усё магчымае, каб нікога не дапусціць да тых эшалонаў, аднак ніякага вынікаў гэтыя захады
не мелі.
Савецкія афіцэры, што служылі ў Польшчы, мелі права дасылаць дахаты габарытныя пасылкі і, адпаведна, атрымліваць аналагічныя. Гэта стварыла сапраўднае агенцтва міжнароднага падпольнага гандлю. На
ўсход ішоў тэкстыль, некаторыя польскія прадукты. Пасля іх продажу дзе-небудзь у Арле або Харкаве, на атрыманыя грошы набываліся самыя на той момант дэфіцытныя для Польшчы рэчы — веласіпеды,
матацыклы, радыё, фатаграфічны апараты.
Для перавозу рэчаў вялікіх габарытаў выкарыстоўвалі так званых рэпатрыянтаў (асобы польскага паходжання, якія жылі на тэрыторыі Беларусі і Украіны і якім было дазволена выехаць у Польшчу). На працягу
1955–1959 гадоў у Польшчу выехала 150 тысяч этнічных палякаў. Ім не складала вялікай цяжкасці за адпаведнае ўзнагароджанне прыхапіць з радзімы патрэбныя кантрабандыстам рэчы. Гэтым маршрутам
у Польшчу трапіла вялікая колькасць савецкіх аўтамабіляў.
Яшчэ адным каналам сталі савецкія маракі, чые караблі заходзілі ў Гданьск або Гдыню. Парты, з якіх яны прыбывалі — Рыга або Талін, — былі лепш забяспечаныя прадуктамі паўсядзённага
спажывання, чым нават Масква або Кіеў.
У другой палове 50-х гадоў ваенныя і маракі страцілі манапольнае права на кантрабанду. Хрушчоўская адліга трошкі адчыніла кардоны. Польская секцыя радыё «Вольная Еўропа» перадавала
ў 1956 годзе: «Цяпер куды прасцей атрымаць турыстычную візу да Саветаў і значна больш людзей карыстаюцца гэтым, каб правесці адпачынак у «сям’і вольных народаў».
Новыя магчымасці не давалі спакою людзям, якія мыслілі катэгорыямі бізнесу. Тым больш што фактычна кожны грамадзянін сацыялістычнай Польшчы мусіў думаць пра тое, якім чынам зарабіць нешта на
баку.
Нейкаму генію прыйшло ў галаву прадаваць у СССР залатыя манеты часоў Расійскай Імперыі. Аказалася, што гэта можа прыносіць шалёныя грошы. Рублі мянялі на плаціну і долары, якія былі ў СССР танней,
чым у Польшчы. На рубяжы 50–60-х працэсы над кантрабандыстамі, якія гандлявалі залатымі рублямі або плацінай, сталі руцінай. Грымаса гісторыі — прозвішча аднаго са злачынцаў, які
аказаўся на лаве падсудных, было Дзяржынскі.
Попыт на ўсё заходняе быў у СССР значна большы, чым у Польшчы, а магчымасць задавальняць такую патрэбу меншая. На працягу амаль 30 гадоў палякі выконвалі функцыі пасярэднікаў паміж Захадам і Усходам,
займаючыся трансферам розных заходніх брэндаў або падробак пад іх.
Галоўная праблема для кантрабандыстаў была не ў тым, як купіць або прадаць, а як трапіць у СССР. Польшча мела бязвізавы рэжым з Венгрыяй і ГДР, аднак не з СССР. Краіну Саветаў можа было наведаць у
рамках службовай паездкі або па запрашэнню. Аднак і тут кантрабандысты знайшлі дзірку.
Аказалася, што польскім турыстам, якія едуць праз СССР транзітам (напрыклад у Венгрыю), віза не патрэбная. Польскія кантрабандысты пад выглядам турыстаў, якія мараць пабачыць венгерскія краявіды,
ехалі да Львова, дзе прадавалі дэфіцытны ў СССР тавар. Потым ехалі ў Будапешт, дзе набывалі на атрыманыя ў Львове грошы джынсы, якія на зваротным шляху ў Львове мянялі на золата.
У 1982 годзе добрыя часы скончыліся. У Польшчы ўвялі вайсковае становішча — сродак барацьбы з рухам «Салідарнасць», і выехаць нават у СССР стала вельмі цяжка. У такой
сітуацыі галоўнымі кантрабандыстамі зноў сталі ўдзельнікі розных афіцыйных дэлегацый.
З пачаткам перабудовы пагранічны рэжым на ўсходнім накірунку стаў для палякаў больш ліберальны. Пачалася сапраўдная навала. У 1986 годзе межы СССР перайшлі 800 тысяч палякаў, якіх гнаў у далёкі край
крызіс на радзіме. Палякі хутка знайшлі агульную мову з беларусамі, украінцамі і расіянамі і стварылі схемы рэалізацыі кантрабанды.
У 1987–1988 гадах памеры польскай кантрабанды сталі настолькі вялікія, што ўлады пачалі думаць, як іх легалізаваць. У Вільнюсе, Брэсце, Гродна былі створаныя спецыяльныя базары для польскіх
гандляроў. На гэтыя базары людзі прыязджалі нават з Сібіры і азіяцкіх рэспублік. Мясцовы люд хутка навучыўся ў палякаў бізнесу. Людзі пачалі самі скупаць у іх тавары, каб потым перапрадаваць на
ўнутраным рынку. Фактычна гэта значыла ў Беларусі, Літве і Украіне пачатак эры першапачатковага накаплення капіталу.
Палякі, аднак, пайшлі яшчэ далей. Яны вывучылі асаблівасці попыту грамадзян СССР. Пачынаючы з 1986 года эканамісты канстатуюць буйны вываз капіталу ў форме замежнай валюты з Польшчы ў Турцыю. Там на
іх набывалі джынсавыя сукенкі або скураныя курткі. Набытая партыя ішла ў Саюз. Польскія мытнікі, параўноўваючы дэкларацыі камерсантаў пры выездзе і ўездзе, сцвярджалі, што звычайна з аднаго такога
рэйсу (Польшча — Турцыя — СССР — Польшча), тыя прывозілі каля 2 тысяч долараў ЗША. Варта заўважыць, што заробкі на той момант у самой краіне ў сярэднім не перавышалі 30
долараў ЗША на месяц.
У 1989 годзе палякі даставілі з берагоў Басфору толькі ў Маскву 100 тысяч пар джынсаў, 700 тысяч артыкулаў касметыкі, 500 тысяч метраў тканін, чатыры тоны жавальнай гумкі (!). Калі перавесці на курс
чорнага рынку, увесь тавар каштаваў прыкладна 50 мільёнаў долараў.
Казка скончылася гэтак жа раптоўна, як і пачалася. Чым больш Польшча адчынялася на Захад, тым больш зачынялася на Усходзе. З увядзеннем шэнгенскіх візаў і новых больш жорсткіх правіл перавозу ў
Польшчу танных цыгарэт, спірту і паліва, ва ўсходніх раёнах Польшчы і заходніх раёнах Беларусі, Літвы і Украіны знікла цэлая галіна працоўнай занятасці — кантрабанда. Кантрабанда,
натуральна, засталася, аднак не ў такіх памерах.
«Буг падзяліў Еўропу, аднак злучыў дзве бяды», — канстатуе польскі журнал, апісваючы цяперашні крызіс па абодва бакі польска-беларуская мяжы, выкліканы заканчэннем эры
вялікай кантрабанды 80–90-х гадоў.