Еўрастат палічыў, хто з еўрапейцаў больш за ўсё працуе

Чаканая працягласць працоўнай дзейнасці ў краінах Еўрапейскага саюза ў 2017 годзе склала 36 гадоў, што на тры гады больш, чым у 2000 годзе. Па дадзеных статыстычнай службы ЕС, працягласць працоўнага жыцця вагаецца ад 32 гадоў у Італіі да 42 год у Швецыі.

office.jpg

ЕС таксама публікуе дадзеныя па краінах, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. У прыватнасці, жыхары Ісландыі працуюць у сярэднім 47 гадоў, а грамадзяне Турцыі — 29 год.
У сярэднім па краінах ЕС розніца паміж мужчынамі і жанчынамі складала пяць гадоў: мужчыны працуюць 38 гадоў, жанчыны — 33 гады.
Працягласць працоўнага жыцця была большай для мужчын, чым для жанчын у большасці краін-членаў ЕС у 2017 годзе за выключэннем дзвюх краін (Літвы і Латвіі). У Латвіі не было ніякай розніцы паміж мужчынамі і жанчынамі, а ў Літве працягласць працоўнага жыцця была больш для жанчын, чым для мужчын. Сярод дзяржаў-членаў ЕС найбольшы гендэрны разрыў на Мальце (12 гадоў).
Нагадаем, што па дадзеных Еўрастата, у 2016 годзе амаль 24% жыхароў краін ЕС — каля 117,5 мільёна чалавек — знаходзіліся за рысай беднасці. У прыватнасці, лідарам па колькасці людзей за мяжой беднасці названая Балгарыя з паказчыкам 40,4%. Далей ідзе Румынія з 38,8% і Грэцыя з 35,6% жыхароў.
Паводле finance.tut.by