У Беларусі назіраецца рост неплацяжоў

За студзень-жнівень 2018 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 9,5% (за студзень-ліпень — 9,3%), рэнтабельнасць продажу — 7,6% (7,5%), паведаміў Белстат.

hrosh_4.jpg

Дэбіторская запазычанасць на 1 верасня склала 37,4 рублёў (36,1 млрд), у тым ліку пратэрмінаваная — 8,1 млрд. рублёў (за 8 млрд), або 21,7% агульнага аб’ёму дэбіторскай запазычанасці.

Крэдыторская запазычанасць склала 47,2 рублёў (як 45,9 млрд), у тым ліку пратэрмінаваная — 7,9 млрд. рублёў (7,8 млрд), або 16,8% агульнага аб’ёму крэдыторскай запазычанасці.

Статыстыка не ўлічвае банкі, страхавыя і бюджэтныя арганізацыі, мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

Паводле naviny.by