Па водгуках на Booking.com, Мінск на 3-м месцы па чысціні ў свеце
На 1-м месцы ў рэйтынгу апынуўся Сінгапур, на 2-м — Токіё, а на 3-м — Мінск. Усяго ў спіс увайшлі 30 гарадоў.

Амерыканскі партал фінансавых навінаў The Street на аснове водгукаў падарожнікаў, пакінутых карыстальнікамі сайта інтэрнэт-браніравання гатэляў Booking.com, склаў спіс 30 самых чыстых гарадоў свету.
У каментары рэйтынгу гаворыцца, што Мінск часта рэкламуецца як самы чысты горад свету.
«Працавітыя работнікі пастаянна клапоцяцца пра шматлікія паркі горада і падтрымліваюць на вуліцах горада бліскучую чысціню», — тлумачыць The Street.
У Топ-10 рэйтынгу таксама патрапілі Кіёта, Казань, Абу-Дабі, Медзіна, Тайба, Стакгольм і Цюрых.
Паводле thinktanks.by