Беларусь перамясцілася з 27 на 23 месца ў сусветным рэйтынгу коштаў на бензін
Беларусь апынулася на 23-м месцы ў новым сусветным рэйтынгу коштаў на бензін ад Globalpetrolprices.com. Яшчэ ў траўні Беларусь у дадзеным рэйтынгу займала 27-е месца.
Маніторынг цэн Globalpetrolprices.com правёў у 164 краінах свету.
Сярэднестатыстычны паказчык для Беларусі склаў 0,68 даляраў за літр бензіну. Такі ж паказчык быў для беларускага бензіну ў траўні 2018 года, калі Беларусь у рэйтынгу займала 27-е месца.
Цэны на бензін у суседніх краінах апынуліся вышэй: ва Ўкраіне літр бензіну каштуе 1,18 долара, у Польшчы −1,36 даляра, у Літве — 1,37 даляра, а ў Латвіі — 1,50 даляра. У Расіі ж цана за літр бензіну такая ж, як і ў нашай краіне. У Туркменістане і Азербайджане літр блакітнага паліва каштуе 0,43 і 0,47 даляра адпаведна, у Казахстане — 0,48 даляра, ва Ўзбекістане − 0,53 даляра, у Кіргізстане — 0,67 даляра. Самы танны бензін у Венесуэле. У гэтай краіне літр каштуе 0,01 даляра. У Грэцыі, наадварот, бензін самы дарагі — 2,21 долара за літр.
Як раней паведамляў Thinktanks.by, Беларусь займае 2-е месца ў Еўропе па таннасці бензіну, прапусціўшы наперад толькі Казахстан. На 3-м месцы — Расія, на 4-м месцы — Украіна.
Самае таннае дызельнае паліва ў Еўропе прадаецца ў Казахстане і Расіі. Беларусь па дадзеным паказчыку на трэцім месцы.