У снежні на БелАЭС плануюць прывезці ядзернае паліва

Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара прадстаўніцтва АТ інжынірынгавая кампанія "Атамбудэкспарт" у Беларусі Віктар Брыч.

900_aes_0712.jpg

«Сёння будаўніцтва БелАЭС ідзе дынамічна. Завоз ядзернага паліва плануем ў снежні гэтага года. Увод БелАЭС будзе праведзены ў вызначаныя ў адпаведнасці з кантрактам тэрміны», — сказаў Віктар Брыч.
Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце з рэактарамі ВВЭР-1200 блізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.
Нагадаем, у жніўні гэтага года паведамлялася, што ядзернае паліва на Беларускую АЭС плануюць прывезці ўжо ў лістападзе, аднак пазней тэрміны, мабыць, былі крыху ссунуты.
Паводле onliner.by