Феномен Надзеждзіна. Дасье ў карыкатурах і мемах
Дзякуючы лібералу Барысу Надзеждзіну нечакана ў прэзідэнцкіх выбарах у Расіі ўзнікла інтрыга. На яе чакана адрэагавалі і карыкатурысты.
Калі мінулай восенню ў РФ стартавала прэзідэнцкая кампанія, будзь якая інтрыга праглядалася слаба. Апазіцыйнае поле было зачышчана яшчэ адразу пасля пачатку вайны з Украінай. Крытыкі рэжыму з шэрагаў «патрыётаў» былі альбо мёртвыя (Прыгожын) альбо апынуліся ў турме (Гіркін). Камуністы, у якіх ёсць не дрэнны электаральны рэсурс, выставілі загадзя слабога кандыдата (Харытонаў). Канчаткова надзеі на нейкую драматургію на выбарах пахавала гісторыя Кацярыны Дунцовай — журналісткі, незалежнага кандыдата ліберальных поглядаў, якую любілі адлюстроўваць як героя анімэ. Самавылучэнку знялі яшчэ на этапе рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
![1_896.jpg 1_896.jpg](/img/v1/images/1_896.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вонкава ўсё ішло да таго, што выбары ператворацца ў нейкі рэферэндум даверу да ўлады. Аднак нечакана гэты сюжэт парушыў былы дэпутат Дзярждумы Барыс Надзеждзін — супрацоўнік апарата ўрада часоў «маладых рэфарматараў» Анатоля Чубайса і Барыса Нямцова, дэпутат Дзярждумы ад «Саюза правых сіл», а ў далейшым грамадскі дзеяч. За ягоную кандыдатуру пачалі масава збіраць подпісы расейцы, якія жывуць за мяжой, што выклікала цікавасць да Надзеждзіна ўнутры краіны.
У студзені многія расіяне сталі ўсё часцей падпісвацца за Надзеждзіна. Шматлюдныя чэргі да пунктаў збору подпісаў сталі адным з сімвалаў прэзідэнцкіх выбараў 2024 года. На фоне сумнай агітацыйнай кампаніі за Пуціна ўсё гэта выглядала вельмі прыкметна. Карыкатурысты ахвотна эксплуатавалі такі кантраст.
![2_814.jpg 2_814.jpg](/img/v1/images/2_814.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адначасова ў грамадстве пачалася дыскусія: ху із ю містэр Надзеждзін? Сам Барыс Надзеждзін называе сябе антываенным кандыдатам. Ён выступае супраць вайны ва Украіне. Аднак прапануе праводзіць рэферэндумы на акупаваных украінскіх тэрыторыях. Некаторыя сур'ёзна лічаць яго надзеяй у барацьбе з Уладзімірам Пуціным і нават параўноўваюць з нябожчыкам Прыгожыным, які летась падняў супраць Пуціна мяцеж.
![3_719.jpg 3_719.jpg](/img/v1/images/3_719.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У той жа час іншыя бачаць у палітыку чарговы спойлер, успамінаючы кампанію Ксенію Сабчак — крамлёўскі праект на выбарах 2019-га. Ксенія павінна была ствараць ілюзію канкурэнцыі і прысутнасці ў палітыцы ліберальнай апазіцыі. Зрэшты, трук не атрымаўся. Тыя ж карыкатурысты ахвотна высмейвалі ўчынкі і заявы вельмі далёкай ад простага электарату «свецкай ільвіцы».
![4_652.jpg 4_652.jpg](/img/v1/images/4_652.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Што да афіцыёзу, то феномен Надзеждзіна каментуюць не вельмі актыўна. Хутчэй за ўсё шмат будзе залежаць ад рэакцыі на яго выбарчую кампанію эміграцыйных апазіцыйных цэнтраў. Зрэшты, карыкатуры і мемы наконт таго, што Надзеждзін — агент Дзярждэпа, ужо з'явіліся.
![5_610.jpg 5_610.jpg](/img/v1/images/5_610.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нарэшце, хапае тых, хто проста іранізуе над палітыкам. Асабліва «зайшла» такой публіцы фатаграфія, на якой Надзеждзін выяўлены з вялікім грыбам. Да гэтай выявы прыдумляюць разнастайныя подпісы.
![6_456.jpg 6_456.jpg](/img/v1/images/6_456.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Між тым 31 студзеня ЦВК Расіі завяршыла прыём дакументаў для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта. У апошні дзень падпісныя лісты прывёз таксама і Барыс Надзеждзін. Праз некалькі гадзін прыйшло паведамленне, што дакументы Надзеждзіна прыняты ў поўным аб'ёме, гэта значыць, першасных заўваг не ўзнікла.
Зрэшты, зразумела, што заўвагі могуць з'явіцца якія заўгодна і ў любы момант. Пра гэта намякае на сваім малюнку мастак выдання Deutsche Welle. 10 лютага ЦВК павінна даць Барысу канчатковы адказ.
У любым выпадку, Надзеждзін ужо зараз выканаў важную місію. Дзякуючы яму раптам высветлілася, што людзей, якія сумняваюцца ў курсе ўладаў і гатовы пацвердзіць гэта сваімі асабістымі данымі, вельмі шмат.
![7_330.jpg 7_330.jpg](/img/v1/images/7_330.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)