Германія. Берлінская сцяна і гомасексуалісты
Даследуючы падзеі 20-гадовай даўніны, нямецкія культуролагі звярнулі ўвагу на дзіўны эпізод, звязаны з 9 лістапада 1989 года — днём падзення Берлінскай сцяны. Менавіта ў гэты дзень на экраны кінатэатраў ГДР выйшаў фільм “Coming out — першы ўсходненямецкі фільм пра гомасексуалістаў. Увогуле, у адрозненні ад СССР, гомасексуалізм не лічыўся крымінальным злачынствам ва Усходняй Германіі, аднак публічна казаць пра гэта было тое ж самае, што патрабаваць свабоды сходаў або вольнай прэсы. Стужка цудоўна адлюстроўвае ідыёцкую атмасферу апошніх дзён ГДР.
Даследуючы падзеі 20-гадовай даўніны, нямецкія культуролагі звярнулі ўвагу на дзіўны эпізод, звязаны з 9 лістапада 1989 года — днём падзення Берлінскай сцяны. Менавіта ў гэты дзень на
экраны кінатэатраў ГДР выйшаў фільм “Coming out — першы ўсходненямецкі фільм пра гомасексуалістаў. Увогуле, у адрозненні ад СССР, гомасексуалізм не лічыўся
крымінальным злачынствам ва Усходняй Германіі, аднак публічна казаць пра гэта было тое ж самае, што патрабаваць свабоды сходаў або вольнай прэсы. Стужка цудоўна адлюстроўвае ідыёцкую атмасферу
апошніх дзён ГДР. Галоўны герой — гомасексуаліст, аднак гэта не замінае яму займаць актыўную грамадскую пазіцыю і будаваць сацыялізм. Фабула дастаткова прымітыўная — малады
настаўнік не можа знайсці агульнай мовы з маладой жонкай, выпадкова трапляе ў “блакітны клуб, на глебе алкаголю знаходзіць сябра. Спачатку яму сорамна, аднак пасля ён вырашае
падацца ў сексуальныя меншасці. Нягледзячы на наіўнасць, фільм выклікаў вялікую цікавасць (у наступным годзе яму нават прысудзілі прэмію). Наўрад ці прагляд карціны вельмі моцна паўплываў на настрой
усходніх немцаў. Прынамсі, яны дакладна не сталі ламаць сцяну пад уплывам карціны. Аднак нейкая іронія тут прысутнічае: дзень нараджэння першага камуністычнага гомасексуаліста стаў апошнім днём
камунізму.
Па матэрыялах “Freitag (Германія)