Гадавіна землятрусу ў Непале. Як зараз выглядае Катманду (фота)
25 красавіка 2015 года землятрус у Непале забрала жыцці больш за 8 000 чалавек. У першую гадавіну землятрусу, які разбурыў сталіцу Непала Катманду, ВВС параўноўвае, як выглядае горад цяпер і якім ён быў разбураным годам таму.
У выніку землятрусу магнітудай 7,8 25 красавіка 2015 года загінулі тысячы непальцаў, дзясяткі тысяч пазбавіліся прытулку і атрымалі траўмы. Злева — Бхактапур зараз, справа — год таму.
За першым падземным ударам адбылося мноства штуршкоў, у тым ліку вельмі моцны 12 мая, магнітудай 7,2. На здымку — храм Шылу Махадев на плошчы Дурбар у раёне Бхактапур.
Асабліва моцна пацярпеў раён Сіндхулпалчок, дзе загінулі больш за 2 тысячы чалавек. У сталіцы Катманду загінулі больш за тысячу чалавек.
Тысячы жыхароў горада пацярпелі ад абломкаў будынкаў у выніку магутных другасных штуршкоў. На здымку — храм Кедарнат у раёне Бхактапур у Катманду.
Многія гістарычныя помнікі краіны атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, у тым ліку храм Батшала на плошчы Дурбар.
Многім жыхарам горада давяшлося перабрацца ў палатачныя лагеры на ўскраіне Катманду з-за разбурэння іх дамоў ці боязі далейшых штуршкоў.
Аналіз спадарожнікавых фотаздымкаў да і пасля катастрофы паказвае, што ў цэнтры сталіцы было разбурана больш за 180 будынкаў, у тым ліку храм у Таўмадхі.
Неменш за чатыры з сямі гістарычных помнікаў сусветнага значэння, размешчаных у даліне Катманду і ўключаных у спіс ЮНЕСКА, былі разбураныя. Сярод іх — тры старажытныя гарадскія плошчы, на адной з якіх размешчаны храм Батшала.
У раёне старога горада Бхактапур было разбурана каля паловы ўсіх будынкаў, 80% храмаў атрымалі пашкоджанні. На здымках — знакаміты храм Маджыа адразу пасля катастрофы і праз год.
Гадзі Байтхак — будынак у еўрапейскім стылі сярод традыцыйных непальскіх храмаў і палацаў на плошчы Дурбар.