Вада з паветра? Рэальна!
«Зялёны партал» распавядае пра цудоўнае вынаходніцтва аўстрыйскіх распрацоўшчыкаў: смарт-бутэльку «Fontus», якая можа здабываць ваду з паветра.
Незвычайную бутэльку спраектаваў дызайнер з Вены Крыстаф Рэтэзар. Крыніцай энергіі для звычайнай бутэлькі служаць сонечныя батарэі, для веласіпедыстаў — рух паветра падчас язды на ровары.
Маленькі вентылятар праганяе паветра праз спецыяльны фільтр, і далей — у кандэнсацыйныя камеры, дзе ахаладжальнікі прымушаюць вадкасць кандэнсавацца на паверхні, адкуль яна сцякае ў асноўную ёмістасць бутэлькі. Дарэчы, можна раствараць у вадзе капсулы з вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі.
Пры тэмпературы паветра 30-40 градусаў па Цэльсію «Fontus» вырабляе каля 0,5 літраў вады ў гадзіну. Таксама ўнутры бутэлькі размешчаны адмысловы фільтр, які не дазваляе пылу пранікаць унутр і забруджваць ваду.
Абмежаваную серыю выставілі на продаж праз краўдфандынгавы сайт Indiegogo, каб за сабраныя грошы запусціць масавую вытворчасць бутэлек. Бутэльку можна набыць у двух варыянтах: звычайную «Fontus Airo» за 250$ і «Fontus Ryde» для раварыстыў за 225$.
Аўтары планавалі сабраць 30 000 даляраў. Аднак іх прадукт змог ужо прыцягнуць 163 000$. Такая сума дазволіць запусціць масавае вытворчасць бутэлек у бліжэйшы час.
Мяркуецца, што смарт-бутэлька зацікавіць не толькі падарожнікаў, альпіністаў, спартсменаў, але і жыхароў краін, дзе не хапае чыстай пітной вады.