У Бярозаўцы прайшоў экалагічны флэш-моб
Некалькі неабыякавых людзей апранулі на твары медыцынскія рэспіратары і такім чынам моўчкі нагадалі жыхарам і гасцям горада пра вялікую праблему забруджвання паветра шкоднымі выкідамі вытворчасці шкловаты.
Інсталяцыя доўжылася каля хвіліны, пасля чаго беразаўчане спакойна
разышліся па сваіх справах. Па словах удзельнікаў флэш-мобу, толькі
такім чынам можна абсалютна не парушаючы правапарадку выказацца наконт
экалагічнай праблемы ў горадзе.
Тыдзень таму ў
Бярозаўцы прайшоў экалагічны пікет супраць шкодных выкідаў вытворчасці
шкловаты, якая размешчаная ў цэнтры горада. Праз некаторы час за гэта на
грамадскага актывіста Вітольда Ашурка быў складзены пратакол і справа
накіраваная ў суд Лідскага раёна.
Паводле "Гарадзенскай вясны"